Свет

«Жартаў не будзе». Прэм'ер Латвіі назваў мабілізацыю дадатковых сіл на беларускую мяжу папераджальнай акцыяй

Штогадовы адпачынак служачым Дзяржаўнай памежнай аховы спыняецца, а афіцэры, якія знаходзяцца ў адпачынку, адклікаюцца з яго.

Крыш'яніс Карыньш. Фота: твітар прэм'ера Латвіі

Мабілізацыя дадатковых сіл на латвійска-беларускай мяжы — гэта папераджальная акцыя і сігнал, што «жартаў не будзе», сказаў прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш у інтэрв'ю праграме «Ранішняя панарама», піша Delfi.lv.

Беручы пад увагу гібрыдную пагрозу, якая імкліва расце на латвійска-беларускай мяжы, Дзяржаўная памежная служба з аўторка мабілізуе дадатковых дзяжурных памежнікаў для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы.

Гэта праактыўная акцыя, якая павялічвае нашу прысутнасць і пасылае выразны сігнал нашаму грамадству і ўладам Беларусі, што «тут не будзе жартаў» і знешняя мяжа як Латвіі, так і ЕС будзе ахоўвацца, — сказаў Карыньш, дадаўшы, што ціск з боку Беларусі паступова ўзмацняецца.

Як паведамлялася, рашэнне аб мабілізацыі дадатковых сіл было прынята ў сувязі з ростам гібрыднай пагрозы на латвійска-беларускай мяжы ў панядзелак, 15 жніўня, калі былі выяўлены спробы незаконнага перасякання нацыянальнай мяжы 96 людзьмі, а таксама зафіксавана ўзмацненне ўмяшання беларускіх улад у арганізацыю патоку нелегалаў.

Штогадовы адпачынак служачым Дзяржаўнай памежнай аховы спыняецца, а афіцэры, якія знаходзяцца ў такім адпачынку, адклікаюцца з яго.

Дзяржаўная памежная служба таксама запытала дадатковую падтрымку ў Нацыянальных узброеных сіл (НУС) і Дзяржаўнай паліцыі.

У Міністэрстве абароны Латвіі паведамілі, што кіраўнік ведамства абароны Інара Мурніецэ даручыла НУС накіраваць дадатковыя сілы для падтрымкі Дзяржаўнай памежнай аховы на латвійска-беларускай мяжы.

З 5 верасня па 2 кастрычніка па ўсёй Латвіі пройдуць комплексныя вучэнні па нацыянальнай абароне Namejs-2023, у якіх плануецца задзейнічаць больш за 8500 латвійскіх вайскоўцаў і зэмэсаргаў (байцы Нацыянальнай гвардыі), а таксама салдат сіл саюзнікаў.

У рамках падрыхтоўкі да Namejs-2023 з 19 па 20 жніўня на тэрыторыі памежных Рэзэкненскага і Лудзенскага раёнаў пройдуць палявыя тактычныя вучэнні 32-га пяхотнага батальёна 3-й Латгальскай брыгады Зэмэсардзэ з мэтай навучання і праверкі агульных баявых магчымасцяў падраздзялення.

Сёлета было прадухілена незаконнае перасяканне мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю 5799 нелегаламі, з гуманітарных меркаванняў у краіну ўпусцілі 292 чалавекі.

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк25

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы6

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк25

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць