Пра гэта «Нашай Ніве» расказала крыніца ў сілавых структурах.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/wagner_group_ap-xbxuv.jpg.webp)
«Да 2020 года ўсе былыя ўдзельнікі ПВК адпрацоўваліся спецслужбамі. Пасля 2020 года праз залежнасць ад Расіі распрацоўваць іх перасталі. Сёння, у нядзелю, прыйшоў загад аднавіць распрацоўку», — расказала «Нашай Ніве» крыніца ў сілавых структурах.
Нагадаем, што 23 чэрвеня байцы прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» запатрабавалі адстаўкі міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава. Яны занялі Растоў-на-Доне і рушылі на Маскву. За дзень яны збілі шэсць верталётаў і самалёт, якія спрабавалі іх атакаваць.
Мяцеж вагнераўцаў выклікаў найбольшы палітычны крызіс у Расіі ў ХХІ стагоддзі. Кампраміс з імі, сутнасць якога пакуль няясная, быў дасягнуты толькі 24 чэрвеня ўвечары пры пасярэдніцтве Аляксандра Лукашэнкі.
Каментары
вот они картишки-то практически и раскрылись