Свет77

Байдэн назваў Сі Цзіньпіна дыктатарам праз дзень пасля візіту дзяржсакратара ў Пекін

Усяго праз дзень пасля прымірэнчага візіту дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў Кітай прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў кітайскага лідара Сі Цзіньпіна дыктатарам. Пекін пакуль не адрэагаваў, піша Бі-бі-сі.

Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

Джо Байдэн назваў Сі Цзіньпіна дыктатарам, калі распавядаў пра рэакцыю Сі на збіты ў пачатку года над ЗША кітайскі выведвальны зонд.

Байдэн сказаў, выступаючы ў Каліфорніі, што Сі Цзіньпін быў вельмі незадаволены тым, як развіваўся скандал вакол гэтага зонда.

«А прычына, чаму Сі Цзіньпін быў вельмі незадаволены, калі я збіў той паветраны шар з двума вагонамі шпіёнскай апаратуры, была ў тым, што ён не ведаў пра гэты шар, — сказаў Байдэн. — А гэта дыктатарам вельмі не падабаецца, калі яны не ведаюць, што адбываецца».

У нядзелю і панядзелак Пекін наведаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Мэта яго візіту была ў тым, каб знізіць напружанасць у адносінах КНР і ЗША, якая прыкметна вырасла апошнія месяцы.

У панядзелак Блінкен сустрэўся з Сі Цзіньпінам. Сі сказаў, што на сустрэчы быў дасягнуты пэўны прагрэс, а Блінкен даў зразумець, што абодва бакі гатовыя да працягу перамоў. Дзяржсакратар канстатаваў, што сур'ёзныя рознагалоссі паміж Пекінам і Вашынгтонам захоўваюцца.

Гэтыя рознагалоссі датычаць гандлёвай палітыкі, лёсу Тайваня, які Кітай пагражае захапіць сілай, а таксама захавання правоў чалавека ў КНР.

Гэта быў першы візіт кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ЗША ў Кітай за пяць гадоў.

Каментары7

  • God save the Queen, man
    21.06.2023
    Выборы скоро просто, вот дедушка и быкует.
  • Regly
    21.06.2023
    Байдан можа назваць дыктатарам і саудаўцаў і іншых. Але пытанне. Што зараз на першым месцы? Дыктатура ў асобных краінах ці вайна ва Украіне на якую напала антычалавечая вар'яцкая Масковія развязаўшы паўнавартасную вайну? Калі на першым месцы дыктатура тады няма міжнароднага нафтавага эмбарга на Масковію, з саудаўцамі няма дамовы каб нарасціць здабычу нафты і абваліць сусветны кошт да таго парогу каб Масковіі нават на чорным рынку кепска было. А калі ж на першым месцы маскоўскі вораг, тады ўвесь свет аб'яднаеца супраць крамлёўскага рэйху як было пад час 2 сусветнай вайны. Мне можа так сама не падабаецца тое што адбываецца ў Кітаі ці ў Саудаўскай Аравіі, але хацеў бы каб усе спрэчкі былі адкладзены і ўся ўвага звернута на перамогу над агульным ворагам чалавечнасці, над Масковіяй. Любая краіна для якой масковія вораг - сябра. У свой час празыдэнт ЗША Ніксан змог зрабіць стаўку на Кітай і раскалоць камуністычны лагер. Рэйган дабіў апошнюю імперыю зла. Той жа Кітай зараз нягледзячы на яго адносіны да мусульман ў самім Кітаю вядзе справы з мусульманскімі краінамі, у тым ліку з тымі якія враждуюць паміж сабою. Свет не ў ружовых акулярах. Масковія вораг чалавечнасці. Гаўляйтар Масковіі вораг Беларусі. І колькі не называй гаўляйтара лукашэнку дыктатарам Беларусь не стане вольнай пакуль Масковія не атрымае паразу ва Украіне і ёй будзе не да падтрымкі гаўляйтара, а самаго гаўляйтара не зрынуць.
  • Djcm
    21.06.2023
    Стары маразматык...

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць