Вайна55

У ЗША пабойваюцца, што ўкраінскі контрнаступ абернецца крывавай бойняй — СМІ

Як лічаць у ЗША, жорсткія баявыя дзеянні апошніх дзён сведчаць аб тым, што крывавая бойня можа стаць яшчэ больш крывавай пасля пачатку контрнаступу Кіева з мэтай адваяваць акупаваныя тэрыторыі.

Фота: УСУ

У Белым доме прагназуюць, што чаканы контрнаступ украінскіх войскаў ператворыцца ў «крывавую бойню». Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на The Washington Post.

Паводле ацэнак, апублікаваных Белым домам на гэтым тыдні, колькасць забітых і параненых расійскіх вайскоўцаў ва Украіне рэзка ўзрасла за апошнія месяцы: толькі са снежня каля 20 тысяч расіян загінулі ў баях, яшчэ 80 тысяч былі параненыя.

Многія з гэтых ахвяр, як мяркуюць амерыканскія чыноўнікі, адбыліся ў Бахмуце. Прадстаўнік Рады нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі кажа, што амаль палова з тых 20 тысяч загінулых расіян — гэта баевікі ПВК «Вагнер», у прыватнасці, завербаваныя на фронт асуджаныя.

Як лічаць у ЗША, такія жорсткія баявыя дзеянні сведчыць аб тым, што крывавая бойня можа стаць яшчэ больш крывавай пасля пачатку контрнаступу Кіева з мэтай адваяваць акупаваныя тэрыторыі.

Атрыманая ў канцы лютага ўцечка разведданых паказала, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў баях загінула 42,5 тысячы вайскоўцаў-расіян і да 17 тысяч украінцаў.

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута даследаванняў замежнай палітыкі Роб Лі, які ўважліва сочыць за канфліктам, кажа, што расійскія войскі панеслі значныя страты падчас зімовага наступу ва Углядары, Крамянной, Мар'інцы і іншых месцах. «Калі вы атакуеце, вы, як правіла, губляеце больш», — заўважыў Лі.

Улічваючы гэта, ён мяркуе, што ўкраінскі контрнаступ можа сутыкнуцца з падобнымі перашкодамі і прывесці да павелічэння колькасці ахвяр сярод украінскіх вайскоўцаў.

Каментары5

  • Лол
    03.05.2023
    Вашынгтон пост лепей бы напісала артыкул, чаму Белы дом павінен як мага хутчэй перадаць Украіне F-16. А наводзіць непатрэбную паніку, улічваючы два ўдалыя папярэднія наступы Ўкраіны, гэта дурная і шкодная пісаніна.
  • Удакладненне
    03.05.2023
    Звыш 20 тыс. расейцаў (палова з іх - вагнераўцы) забітых са снежня - гэта толькі на Данбасе і пераважна ў раёне Бахмута. Так сказаў Кірбі пазаўчора ў інтэрв'ю кансэрватыўнаму каналу Newsmax. І дадаў, што гэта паводле даных амерыканскай выведкі, якая ў іх там "downgraded", тобок не найлепшай якасці. 
  • дзядок
    03.05.2023
     
    контрнаступ украінскіх войскаў ператворыцца ў «крывавую бойню»


    https://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/315851
    Ох, ах! А дагэтуль што, гульня ў "Зарніцу" была? З драўлянымі стрэльбамі?

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць