Міністэрства абароны Расіі прызнала, што бомбу на расійскі абласны цэнтр Белгарад скінуў расійскі самалёт.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/2023-04-21011620-li1wu.jpg.webp)
«Увечары 20 красавіка пры выкананні палёту самалёта Су-34 ВКС над горадам Белгарад адбыўся няштатны сход авіяцыйнага боепрыпасу. Ёсць пашкоджанні жылых будынкаў, ахвяр няма. Праводзіцца расследаванне», — гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Расіі.
Які менавіта снарад упаў з расійскага самалёта на Белгарад, ведамства не ўдакладняе.
Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што два чалавекі ў выніку гэтага атрымалі раненні.
«Жанчына з чэрапна-мазгавой траўмай у стане сярэдняй ступені цяжкасці дастаўлена ў гарадскую бальніцу №2. Другая жанчына з драпінамі ад шпіталізацыі адмовілася, уся неабходная медыцынская дапамога аказаная на месцы», — напісаў Гладкоў.
Акрамя таго, паводле белгарадскага губернатара, былі пашкоджаныя чатыры кватэры шматкватэрнага дома па вуліцы Шаландзіна і чатыры аўтамабілі.
Каментары