Усяго патроху1414

Булён на вадзе з нябожчыка і плявок у знак павагі: дзіўныя афрыканскія традыцыі

Афрыканскі кантынент насяляюць разнастайныя плямёны, некаторыя з іх да сёння захавалі старажытныя традыцыі і рытуалы. Для чужога чалавека яны падаюцца вельмі дзіўнымі.

Пляўкі ў знак павагі

Прадстаўнікі племені масаі пры сустрэчы і развітанні традыцыйна спачатку плявалі ў руку, а потым яе працягвалі для поціску. Гэта лічыцца знакам павагі і даверу. Калі яны аддаюць нейкі прадмет, папярэдне плюнуўшы на яго, гэта таксама сведчыць пра павагу. Калі нараджаецца дзіця, то ўсе члены сям'і плююць на немаўля, каб пажадаць поспеху і даўгалецця. У дзень вяселля, каб пажадаць шчаслівага шлюбу, бацька нявесты плюе ёй у лоб.

Такі звычай тлумачыцца трапяткім стаўленнем да вады, якой у тых краях, дзе жывуць масаі, недастаткова. Сліна — таксама вада. Плюючы, яны як бы дзеляцца самым каштоўным.

Мужчыны племені масаі ў сваёй вёсцы ў Кеніі
Мужчыны племені масаі ў сваёй вёсцы ў Кеніі. Фота: Wikimedia Commons

Скачкі цераз валоў

У племені хамар існуе традыцыя «бегу па быках». Праз яе праходзяць хлопцы, якія дасягнулі паўналецця, каб атрымаць дазвол на жаніцьбу. Быкоў выстройваюць у шэраг, а юнак павінен чатыры разы прабегчы па іх спінах, што даволі складана, бо жывёлы не стаяць на месцы, а ўвесь час рухаюцца.

Кожнаму даецца тры спробы. Калі не атрымліваецца, то наступны раз можна паспрабаваць толькі праз год. Пасля паспяховага праходжання цырымоніі хлопец атрымлівае ў падарунак ад бацькі сваю першую карову, лічыцца дарослым і можа шукаць сабе жонку.

Ініцыяцыя боем

У іншага афрыканскага племені, фулані, для таго, каб лічыцца мужчынам і атрымаць дазвол на валоданне свойскай жывёлай і жаніцьбу, трэба прайсці праз рытуальны бой (шаро). У ім удзельнічаюць два хлопцы. Кожны павінен нанесці па тры удары доўгімі кійкамі. Той, хто нанясе больш моцныя ўдары і пры гэтым сам менш пакрывіцца пры атрыманні ўдару ў адказ, прызнаецца пераможцам.

На рытуал з'язджаюцца прадстаўнікі розных кланаў. Яны назіраюць за ходам паядынку і вырашаюць, ці можна прызнаць хлопчыка мужчынам.

Калі двое дарослых мужчын імкнуцца ажаніцца з адной і той жа жанчынай, то яны таксама праходзяць праз такі бой. Калі ў жаніха няма саперніка, то яго б'юць старэйшыны грамады. Вяселле адмяняецца, калі жаніх не праявіў дастатковай вытрымкі.

Два мужчыны племені фулані
Два мужчыны племені фулані. Фота: Wikimedia Commons

Цырымонія хвета

Гэта цырымонія ініцыяцыі хлопцаў распаўсюджаная ў народа коса, які жыве ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Хлопчыкі пакідаюць родны дом і пасяляюцца на некалькі зімовых месяцаў у асобным месцы пад наглядам старэйшага. За гэты час яны праходзяць розныя выпрабаванні на трываласць. Часам яны бываюць вельмі небяспечнымі.

Падчас абраду хлопцы фарбуюцца ў белы колер пясчанікам, каб адагнаць злых духаў. Абавязковай часткай абраду з'яўляюцца танцы. Падчас іх хлопцы рухаюцца як быкі, фыркаюць і варочаюць галовамі.

Вясной іх чакае новае выпрабаванне — абразанне. Пры гэтым не выкарыстоўваецца ніякай дэзынфекцыі.

Пасля завяршэння цырымоніі ўсе матэрыялы і касцюмы, у тым ліку дом, у якім яны жылі, спальваюцца. Затым хлопцаў адводзяць да ракі для ачышчальнага купання. Па дарозе іх б'юць. Пры гэтым хлопцы ні пры якіх абставінах не павінны азірацца.

Белую фарбу змываюць у рацэ. Па вяртанні ім намазваюць цела чырвонай глінай, якую яны павінны насіць тры месяцы, перш чым яе можна будзе змыць. Пасля гэтага хлопцы лічацца мужчынамі і могуць свабодна ажаніцца.

Хлопцы народа хоса пад час цырымоніі Хвета
Хлопцы народа коса падчас цырымоніі хвета. Фота: Фэйсбук-старонка Afrikanswiss

Конкурс мужчынскай прыгажосці

У згаданага вышэй племені фулані ёсць яшчэ адзін вельмі дзіўны абрад — герэволь. Ён праводзіцца штогод і працягваецца сем дзён. Яго яшчэ можна назваць конкурсам прыгажосці сярод мужчын. Юнакі на свята наносяць сабе дзіўны макіяж, надзяваюць парадныя строі, а галовы прыкрываюць спецыяльнай шапкай-фульбе.

Пасля гэтага яны ўсе выстройваюцца ў адну лінію, танцуюць, спяваюць і спаборнічаюць паміж сабой у прыцягненні ўвагі дзяўчат. 

Крытэрыямі прыгажосці для дзяўчат з'яўляюцца стройнасць партнёра, яго высокі рост, белыя вочы і зубы. Таму ўдзельнікі вельмі часта закатваюць вочы і скаляцца, каб падкрэсліць гэтыя характарыстыкі. 

У конкурсе ўдзельнічаюць як нежанатыя, так і жанатыя мужчыны, якія шукаюць сабе яшчэ адну жонку (у фулані дазваляецца мець чатырох).

Мужчыны пад час абраду Герэволь
Мужчыны падчас абраду Герэволь. Фота: Wikimedia Commons

Булён на вадзе з нябожчыка

У племені чэва, якое жыве ў Малаві, была традыцыя, звязаная з пахаваннем. Пасля смерці нябожчыка адносяць у свяшчэннае месца, дзе з яго цела, перарэзаўшы горла, зліваюць усю кроў і выдаляюць вантробы. Пасля гэтага нябожчыка абмываюць і на гэтай самай вадзе гатуюць памінальную вячэру. Сэнс традыцыі — адгарадзіць членаў племені ад злых духаў смерці.

Танец з агнём

У племені сан, якое жыве ў Намібіі, Батсване і Анголе, распаўсюджаны дзіўны рытуальны танец, які лічыцца адным з самых важных племянных традыцый. Уся грамада збіраецца вакол вогнішча пад кіраўніцтвам знахараў і старэйшын. Танец выконваецца ў стане трансу. Пад цяжкі рытм барабанаў танцоры павольна рухаюцца ў напрамку агню і паступова пачынаюць танцаваць на вуглях.

Яны бяруць вуголле голымі рукамі і прыкладаюць да розных частак цела. Пры гэтым танцоры не дэманструюць ніякага выражэння болю. Такім чынам знахары спрабуюць вылечыць фізічныя хваробы ў сваім племені, выгнаць злых духаў, якія выклікаюць рэўнасць, гнеў і канфлікты.

Губныя пласціны

У племені мурсі, якое жыве ізалявана ў Эфіопіі, бытавала традыцыя змяшчэння ў ніжнюю губу дзяўчынкі драўлянай пласціны. Рытуал вельмі балючы. Яго праводзіць маці ці бабуля, калі дзяўчынка дасягае 15 гадоў. Спачатку выдаляюцца два, а часам нават і чатыры пярэднія ніжнія зубы. Затым у ніжняй губе робяць надрэз 1—2 сантыметры. У разрэз устаўляецца пробка на той час, пакуль губа не зажыве. Праз 2—3 тыдні ўстаўляецца першая талерачка дыяметрам да 4 сантыметраў. Потым яе рэгулярна мяняюць на большую. Так паступова губа расцягваецца.

Гэтая традыцыя раней існавала шмат у якіх народаў Афрыкі, але да нашых дзён захавалася толькі ў мурсі і іх суседзяў — племені муры.

Кожная жанчына сама стварае з гліны сваю талерку і ўпрыгожвае яе арнаментам. Але гэтая традыцыя не мае абавязковага характару. Кожная дзяўчынка вырашае сама, будзе яна насіць талерку, ці не.

Жанчына мурсі з талеркай у губе
Жанчына мурсі з талеркай у губе. Фота: Wikimedia Commons

Чытайце яшчэ:

Гасцявы шлюб і шматмужняя жонка: дзіўныя сямейныя адносіны

Пігмеі, малярыя і палігамія. Беларуска расказала пра жыццё на афрыканскім экватары

«Цяпер я б на гэта не пайшоў». Беларус купіў участак зямлі на Занзібары, але аказалася, што ёсць нюансы

Каментары14

  • 24.04.2023
    сямейка ўжо 29 гадоў плюе на ўсіх…
  • Колоссимо
    24.04.2023
    Не чытаў. І прыбярыце гэта фота, нахалеру яно тут на ноч ?
  • Гэля
    24.04.2023
    Матка боская... ледзь прачытала. Якое дзікунства! Але, што зробіш? Цяпер гэта нашыя новыя саюзнікі і партнёры. У нас жа шлях не за цывілізаваным светам. Але такі адна традыцыя з Афрыкі мне вельмі падабалася. У Зімбабве. Ганаровага (?) госця да самалёта праводзіць з казлом. ))))

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць