Лукашэнка: Расійскія войскі нас не захапілі, я іх сюды прывёў і імі кірую
Аляксандр Лукашэнка падчас паслання народу спрабаваў запэўніць, што трымае сітуацыю ў краіне пад кантролем, а не аддаў яе у гаспадаранне Пуціну.
З восені мінулага года на беларускіх палігонах размяшчаюцца расійскія войскі.
«Войскі займаюцца баявой падрыхтоўкай, знаходзяцца ў гатоўнасці да сумесных дзеянняў па абароне нашай агульнай ахоўнай прасторы. І не трэба парыцца, што тут Расія нешта захапіла. Усе гэтыя расійскія падраздзяленні навучаюцца пяццюстамі беларускімі афіцэрамі. Праводзіцца баявое зладжванне, падрыхтоўка. Дзе трэба — узбройваюцца, матэрыяльна забяспечваюцца. Пад нашым камандаваннем», — спрабаваў пераканаць прысутных Лукашэнка.
Гэтак жа ён выказаўся і пра ядзерную зброю: маўляў, яе не проста размесцяць на тэрыторыі Беларусі, гэта будзе яго зброя.
Гэта ўжо не першы раз, калі Лукашэнка абураецца тым, што ў народзе кажуць, што ўсім фактычна распараджаецца Пуцін і «рускія тут пешкі ходзяць».
«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю
АДКБ збіраецца сёлета правесці ў Беларусі ўжо пяць вучэнняў. Дадаліся «Бар'ер» і «Скала»
-
Метрабудаўнікі паказалі, як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў»
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
-
Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Каментары