Пра намер вядомага брэнда хуткага харчавання пакінуць Казахстан паведаміла агенцтва Bloomberg. Паводле яго, прычына гэтага — парушэнне ланцужкоў паставак, бо мясцовыя рэстараны не могуць закупляць мяса ў Расіі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_01/photo_2023-01-04_21-20-32-fppb6.jpg.webp)
Усе 24 рэстараны сеткі прыпынілі працу ў Казахстане з-за абмежаванняў «у мясцовых пастаўках» яшчэ ў лістападзе.
Bloomberg удакладняе, што амерыканская кампанія забараніла казахстанскай франшызе купляць фарш для катлет у расійскіх пастаўшчыкоў з-за санкцый. У той жа час у еўрапейскіх пастаўшчыкоў казахі купляць яго не могуць з-за вялікіх транспартных выдаткаў.
Кіраўніцтва кампаніі пакуль што сітуацыю не каментуе.
Уладальнікам франшызы «Макдональдса» ў Казахстане (як раней і ў Беларусі) з'яўляецца сваяк экс-прэзідэнта Казахстана Кайрат Баранбаеў. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам.
Каментары