Свет

Еўропа награваецца хутчэй, чым іншыя часткі свету

Навукоўцы занепакоеныя: кліматычны крызіс закранае ўвесь свет, але некаторыя месцы награваюцца хутчэй за іншыя.

Фота: vecteezy

The Verge расказвае пра справаздачу Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), паводле якой з 1991 года тэмпература ў Еўропе расла больш чым удвая хутчэй за сярэднюю сусветную тэмпературу. Гэта прывяло да надзвычайных ваганняў надвор'я: ад разбуральных паводак да смяротнай спякоты.

З сярэдзіны 1800-х гадоў, калі пачалася індустрыялізацыя, прадпрыемствы пачалі забруджваць атмасферу прадуктамі спальвання выкапнёвага паліва. Сярэдняя тэмпература на планеце паднялася на 1,2 °C. Але ў параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай тэмпература на тэрыторыі Еўропы ўжо павялічылася прыкладна на 2 градусы. З 1991 года тэмпература ў Еўропе павышалася прыкладна на 0,5 °C кожнае дзесяцігоддзе.

Кожная доля градуса мае значэнне, калі гаворка ідзе пра змяненне клімату. Гэта выклікае беспрэцэдэнтныя хвалі спёкі, такія як рэкордная спёка ў Вялікабрытаніі сёлета ў ліпені.

Змены клімату таксама павысілі рызыку паводкі ў Заходняй Еўропе ў ліпені 2021 года, калі бурныя рэкі знеслі дамы з падмуркаў, а ў Германіі і Бельгіі ў выніку паводак загінулі па меншай меры 220 чалавек. Даследаванні паказалі, што аднадзённыя ападкі ў пацярпелых рэгіёнах зараз на 19% больш інтэнсіўныя, чым былі б без змены клімату, выкліканай чалавекам.

Адной з прычын паскоранага пацяплення з'яўляецца тое, што Арктыка награваецца прыкладна ў чатыры разы хутчэй, чым астатнія часткі зямнога шару. Кожны рэгіён сутыкаецца з унікальнымі ўразлівасцямі ў залежнасці ад ландшафту. Як правіла, у Арктыцы сонечнае святло і цяпло адбіваюцца ад лёду і снегу, але па меры раставання адкрываюцца цёмныя паверхні, якія не адбіваюць, а паглынаюць цяпло, выклікаючы такім чынам больш рэзкія змены, чым ва ўмераных раёнах свету.

На шчасце, Еўропе ўдалося скараціць выкіды парніковых газаў на 31% у перыяд з 1990 па 2020 год. Але сур'ёзнае скарачэнне забруджвання павінна адбывацца хутчэй, каб прадухіліць яшчэ больш сур'ёзныя наступствы.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць