Планы рухаюцца наперад, нягледзячы на некаторыя перашкоды, створаныя ўварваннем Расіі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_07/ap22075699456309-7mppc.jpg.webp)
Украінскі «Байрактар» падчас вайсковага парада ў Кіеве. 20 жніўня 2021 года. Фота: Associated Press
Турэцкая абаронная кампанія Baykar плануе завяршыць будаўніцтва свайго вытворчага завода ва Украіне на працягу двух гадоў, паведамляе РБК-Украіна.
Генеральны дырэктар Халюк Байрактар паведаміў, што планы рухаюцца наперад, нягледзячы на некаторыя перашкоды, створаныя ўварваннем Расеі.
«Наш план рэалізуецца. Цяпер у нас ёсць архітэктурны праект. Фаза дэталёвага праектавання скончана. І мы будзем рухацца уласна да будаўніцтва… На працягу двух гадоў мы хацелі б гэта скончыць», — сказаў ён.
Каментары