Ежа11

Гэтую памылку часта робяць, калі гатуюць стравы з часнаком

Часнок — духмяная і вельмі карысная прыправа, і шмат хто не ўяўляе сабе гатавання ежы без яе. На жаль, часта мы выпадкова пазбаўляемся карысных якасцей і смаку часнаку. Як не дапусціць гэтага?

Фота: pixabay.com

Здаецца, самае цяжкае — гэта пачысціць часнок, і як толькі мы з гэтым справіліся, усё пойдзе як трэба. Але ж гэта не так, піша onet.pl.

Не ўсе гэтага ведаюць, але тое, калі вы дадаяце часнок у страву, таксама мае значэнне. Ад гэтага залежыць як смак таго, што ў вас атрымаецца ў працэсе гатавання, так і карысць стравы. Пры высокіх тэмпературах часнок губляе свае ўласцівасці, таму, калі вы дадалі яго ў страву ў пачатку гатавання, не здзіўляйцеся, што вы зусім не адчуеце яго смак.

Калі ж вы дадасце часнок у пачатку гатавання смажанай стравы, ён яшчэ і можа набыць горкі смак. Зразумела, што гэта зусім не тое, чаго вам бы хацелася.

Цяпер разбяромся з тым, наколькі трэба здрабняць часнок. Звычайна садавіну і гародніну рэжуць на вялікія кавалкі, бо тады яна лепш захоўвае сваю харчовую якасць, але з часнаком не так. Калі мы яго рэжам, фермент аліназа ўнутры часнаку ператвараецца ў каштоўнае рэчыва аліцын, якое мае супрацьзапаленчыя і ўзмацняльныя ўласцівасці. Таму чым больш здрабнёны часнок, тым лепш, а калі пасля здрабнення яшчэ і пакінуць яго на некалькі хвілін, у ім будзе яшчэ больш карысных для здароўя рэчываў.

Не любіце чысціць часнок? Ёсць некалькі лайфхакаў, якія дапамогуць спрасціць гэты працэс. Па-першае, каб зняць з часнаку шалупінне, можна проста расціснуць яго. Проста пакладзіце зубок часнаку на дошку, прыцісніце яго нажом і моцна ўдарце далонню. Іншы спосаб — абхапіце зубок часнаку пальцамі з двух бакоў і закруціце яго ў супрацьлеглыя бакі, так шалупінне само сыдзе з зубка.

10 найлепшых натуральных антыбіётыкаў: што гэта за расліны і як яны дзейнічаюць?

Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць

Каментары1

  • Шпак
    27.07.2022
    Нездарма продкі салілі сала дадаючы ў соль кмен і дробна накрышаны часнЫк! Такой сумесьсю перасыпалі кавалкі сала, і яны рабіліся карыснымі. А во вам сакрэтны, філіпінскі(!) рэцэпт, як смажыць арахісавыя арэшкі з часнЫкОм. Трэба высыпаць арэшкі ў патэльню, спырскаць алеем (сланечнікавы таксама добра падыходзіць), перамяшаць, каб арэшкі злёгку "заалеіліся", потым дадайце да іх упоперак нарэзаныя зубочкі часнЫкУ (прыкладна 2мм.), і смажце, увесь час перамешваючы, покі часнЫк не набудзе добра карычневы колер. Далей, высыпаеце гарачыя, падсмажаныя такім чынам, арэшкі ў міску, папярэдне выслаўшы яе сурвэткай, і даеце астыць. Аматары могуць прысыпаць невялічкай колькасьцю солі. Паспытайце, не пашкадуеце !

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць