Журналіста сайта «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пакаралі паўтара гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі
Вырак журналісту Сяргею Гардзіевічу агучылі 2 жніўня ў судзе Іванаўскага раёна. Прысуд двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што падсудны траціў прытомнасць, піша «Радыё Свабода».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_08/39d8b0a2-ae9b-4038-99d2-8aebb6134b82_w1023_r1_s-drj6t.jpg.webp)
50-гадовага журналіста Сяргея Гардзіевіча абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце тэлеграм-канала «Реальный Дрогичин».
Яго пакаралі паўтара гадамі калоніі агульнага рэжыму. Суд пастанавіў меру стрымання змяніць з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту і ўзяць яго пад варту неадкладна ў зале суда.
У тэрмін залічылі некалькі дзён затрымання і тэрмін хатняга арышту ў снежні-красавіку.
Ад Сяргея Гардзіевіча запатрабавалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым — старшаму оперупаўнаважанаму групы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Драгічынскага РАУС Юрыю Чарнышкаву і начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадзянскай бяспекі Віталю Ківелю.
Сам абвінавачаны сваёй віны не прызнаў і ў ходзе следства адмовіўся даваць паказанні.
-
Метрабудаўнікі паказалі, як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў»
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
-
Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Каментары