Актывісты БРСМ разам з дэпутатам Клішэвічам памылкова накінуліся на Орду: «Колькі вам заплацілі?!» ВІДЭА
Актывісты БРСМ, якіх на пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі прывёў з сабой дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч, уляпаліся ў скандал.
Некалькі маладзёнаў у рознакаляровых майках «Мінск БРСМ» — як выявілася, гэта студэнты Інстытута культуры, — хадзілі ўслед за здымачнай групай «Радыё Свабода» з адным пытаннем: «Колькі вам заплацілі?»
Карэспандэнт «Свабоды» даваў ім слова, але актывістаў БРСМ цікавіў толькі бюджэт радыёстанцыі і ганарар карэспандэнта Антона Трафімовіча, які вёў стрым.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_06/brsm-h1y93.jpg.webp)
Тым часам кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, які ўзначальвае ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі, адказваў на пытанні журналістаў.
«Мы ўжо не 200 тысяч, а мільён [подпісаў] сабралі. Мы ідзем па жаданні людзей», — тлумачыў ён.
У гэты час да Орды падскочылі тыя самыя актывісты БРСМ. Відаць, яны паблыталі яго з кімсьці з альтэрнатыўных кандыдатаў. «Колькі вам заплацілі?» — накінуліся яны на Орду.
«На вашы гадасці адказваць не буду», — рэзюмаваў ён.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_06/orda-vos6c.jpg.webp)
Тэлеграм-канал Нехта ідэнтыфікаваў гэту групу актывістаў, якую прыцягнуў Клішэвіч. Пасля гэтага амаль усе хлопцы і дзяўчаты закрылі свае профілі ў сацыяльных сетках.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_06/2020-06-06102648-983n1.jpg.webp)
Каментары