Экс-камандзір вайсковай часткі 3214 Дзмітрый Паўлічэнка працягвае катэгарычна адмаўляць знаёмства з былым супрацоўнікам САХРа Юрыем Гараўскім, які заявіў пра датычнасць да забойстваў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
«Мне сябры пазванілі, сказалі, што ніхто з іх яго не прызнаў. Мяркуючы па тым відэа, ніхто яго не ведае», — сказаў Паўлічэнка ў каментары «НН».
Аднак на сайце «Советской Белоруссіі» знайшоўся здымак, на які яны патрапілі абодва. Гэта рэпартаж са святкавання 20-годдзя ўтварэння аб'яднання ветэранаў «Гонар».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2019_12/eb58b5d4c1a7f5d1537902e3277ca138-64fhh.jpg.webp)
Ля трыбуны Дзмітрый Паўлічэнка. А ў трэцім шэрагу абведзены Гараўскі — мужчына з кійком у руках (наступствы аўтамабільнай аварыі). Побач з ім такія ж былыя спецназаўцы, ніхто з якіх нібыта не прызнае былога саслужыўца.
дапоўнена:
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2019_12/80072040_1318118075057223_5202411151689777152_o-7o662.jpg.webp)
Здымак у такім жа адзенні ёсць і Юрыя Гараўскага і ва «Укантакце»
Каментары