Культура2020

«Цудоўны экзэмпляр сучаснага м****цтва!» Продаж аўтэнтычнай вышыванкі, распісанай графіці, выклікаў крытыку

Выстава-продаж маладых беларускіх мастакоў «Асенні салон» адкрылася толькі ўчора, 18 кастрычніка, а ўжо выклікала рэзананс. Увагу прыцягнула праца «Спадчына» — аўтэнтычныя даматканыя кашуля і абрус, распісаныя чорнымі графіці.

Фота artcenter.by.

«Які цудоўны экзэмпляр сучаснага м****цтва! — адрэагаваў тэлевядоўца Яўген Барышнікаў. — Той, хто сабе б дазволіў падобнае зрабіць з арыгіналам (!!!) твора якога Шагала ці Суціна, напэўна б, атрымаў заломы рук, штраф, тэрмін ды воўчы білет і прамень нянавісці ад куратараў усіх мастацкіх галерэй і ад куратараў «Асенняга салона з Белгазпрамбанкам» у першую чаргу», — мяркуе ён.

«Каб гэта быў постар ці спецыяльна для гэтага зробленая рэпліка кашулі — я б проста ацаніў мастацую ідэю, сапраўды моцную. Але тут маем цынічна знішчаны культурны артэфакт, няважна з якой мэтай», — дадае ён.

Аўтар графіці — гарадзенская мастачка Дар'я Сямчук (творчы псеўданім Цемра). Яна расказвае, што рэчы сапраўды старыя.

Мастачка Цемра.

«Кашулі 100 гадоў. Я яе купіла, але вельмі нядорага. Людзі прадаюць, бо непатрэбна. Абрус я знайшла на сметніцы.

Шмат пытанняў падштурхнула мяне да стварэння гэтай працы. Я аматар куплі старых рэчаў, паходаў па сметніцах. Я бачу, што выкідаецца, і не разумею, як гэта можна выкінуць. Усё каштоўнае знішчаецца, а ў дом наносіцца аднаразовае, пластмасавае, кітайскае. Замена каштоўнасцяў адбываецца.

Фота artcenter.by.

Для мяне дзіўна, што нехта пакрыўджаны маёй працай. Людзі кожны дзень сваімі дзеяннямі разбураюць нашу спадчыну, культывуюць б'юці-індустрыю. Я гэта ўскрыла, паказала візуальна, матэрыяльнымі рэчамі, каб усе заўважылі, што гэта так і адбываецца.

Я хаджу па ўсіх сметніцах, бо разумею, што там, можа, ляжыць такое… І калі гэта прападзе, я не выратую — усё, канец.

Я хацела паказаць, што ў сённяшняга пакалення зусім іншыя каштоўнасці. Трэба цаніць старое, а гэтага не адбываецца. Праз некаторы час вось гэта чорнае будзе нашай спадчынай».

Псеўданім Цемра мастачка ўзяла, бо часта ў творчасці адлюстроўвае дрэнны бок людзей.

«У мяне ёсць працы, звязаныя з культываваннем брэндаў, тым, што яны замянілі нам усё і сталі галоўнымі. Таксама ёсць працы аб тым, што пластык перамог — людзі не разумеюць, што знішчаюць зямлю, карыстаюцца аднаразовымі зручнасцямі».

У сацсетках такую творчую акцыю ацанілі неадназначна. Многія пісалі, што гэта вандалізм і непавага да артэфактаў. Іншыя ж ацанілі глыбокі пасыл аўтара.

Размаляваныя кашуля і абрус, дарэчы, як і ўсё творы на выставе, прадаюцца. Цана — 14 тысяч рублёў.

Каментары20

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць