Эканоміка3535

У «Юнівесце-М» Тарнаўскага працуе Ганна Лукашэнка

Мільянер спансаруе Прэзідэнцкі спартыўны клуб, а ягонай намесніцай па маркетынгу працуе жонка Дзмітрыя Лукашэнкі.

Наступнымі бізнэсоўцамі, супраць якіх былі ўведзеныя санкцыі, пасля Уладзіміра Пефціева сталі Анатоль Тарнаўскі і Юрый Чыж. Пра апошняга з іх беларускае грамадства ведае добра, але хто такі Тарнаўскі?

61-гадовы пенсіянер, кавалер Крыжа Ефрасінні Полацкай Анатоль Тарнаўскі нарадзіўся ў Данецку. Яго сувязі з Беларуссю пачаліся з транзіту расійскай нафты. Ён быў віцэ-прэзідэнтам расійскай «Слаўнафты» па сувязях з СНД. Як адзначалі расійскія СМІ, Тарнаўскі спрабаваў прасунуць кампанію на ўкраінскі рынак нафтапрадуктаў. З сыходам з «Слаўнафты» ён пачаў больш плённа працаваць з Беларуссю. Кампанія «Юнівест-М» была зарэгістраваная ў 2001 годзе. Цяпер праца ў нашай краіне працягваецца шмат у чым за кошт плённага супрацоўніцтва з Дзмітрыем Лукашэнкам, сынам кіраўніка дзяржавы.

Дарэчы,

намесніцай па маркетынгу генеральнага дырэктара «Юнівест-М» працуе жонка Дзмітрыя, Ганна Лукашэнка.

Спіс партнёраў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба кажа сам за сябе — «Трайпл», Беларуская калійная кампанія, Белтэлерадыёкампанія, «БТ Тэлекамунікацыі» Пефціева (супраць якой санкцыі былі ўведзеныя раней)…

І сярод іх «Юнівест-М». Кампанія — адзін з найбуйнейшых недзяржаўных экспарцёраў нафтапрадуктаў, нароўне з «Трайплам».

Тарнаўскаму дазволілі заняцца ў Беларусі нерухомасцю, і ён імкліва ўварваўся на рынак. Цяпер «Юнівест-М» сканчвае забудоўваць квартал на месцы турмы на вуліцы Кальварыйскай. Гэта адна з нешматлікіх будоўляў, якія падчас крызісу не спыняліся. Апроч таго,

за МКАД Тарнаўскі стварае элітны квартал «Нотынгем», з першым у краіне гольф-клубам
і бізнэс-цэнтр «Азімут» на вуліцы Змітрака Бядулі / Чапаева.

У рэгіёнах «Юнівест-М» мае трохзоркавы гатэль «СлавінаСпорт» (Жлобін), а таксама збіраецца будаваць забаўляльны цэнтр «Экватар» у Брэсце. У якасці сацыяльнай нагрузкі — сядзіба Ваньковічаў у Мінску.

Як і Чыж, Тарнаўскі мае ва ўласнасці рэстараны — прадстаўнічы «Бела Роза» і недарагую сетку піцэрый «Ліманчэла».

Каментары35

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць