Рыжанкоў і Лаўроў падпісалі ў Брэсце дэкларацыю аб супрацьдзеянні санкцыям
У Брэсце адбылося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Удзел у пасяджэнні ўзялі міністры замежных спраў дзвюх краін Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў. Яны падпісалі падчас гэтай сустрэчы чатыры сумесныя дакументы.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/2024-11-22174638-hncfn.jpg.webp)
Сярод падпісаных дакументаў — дэкларацыя аб супрацьдзеянні міжнародным санкцыям з вельмі доўгай назвай: «Дэкларацыя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі аб павышэнні ролі міжнароднага права і аб кіруючых прынцыпах, якія тычацца кваліфікацыі аднабаковых прымусовых мер у якасці супрацьпраўных, а таксама шляхоў і сродкаў супрацьдзеяння, змякчэння і кампенсавання негатыўных наступстваў такіх мер».
Акрамя таго, Рыжанкоў і Лаўроў падпісалі дакумент «Сумеснае бачанне Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі».
Таксама Максім Рыжанкоў паведаміў, што ўзгадніў з Лаўровым план сумесных кансультацый двух замежнапалітычных ведамстваў на наступны год.
Каментары