Грамадства

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Актывіст прафсаюза РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) Вацлаў Арэшка— адзін з самых узроставых палітычных вязняў у Беларусі: у студзені будучага году яму споўніцца 70, нагадвае Радыё Свабода.

За кратамі Вацлаў з 19 красавіка 2022 года. Амаль праз год, у студзені 2023-га, Вацлаў Арэшка быў асуджаны на 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сярод пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паводле якіх асудзілі актывіста, быў артыкул 361-1 пра стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і ўдзел у ім. Гэткім фармаваньнем беларускія ўлады прызналі прафсаюз РЭП, як і іншыя незалежныя прафесійныя аб’яднанні.

Спачатку адбываць пакаранне Вацлава Арэшку адправілі ў калёнію № 17 у Шклове, а ў сьнежні 2023 году перавялі ў ПК-22, калёнію «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі.

Вядома, што ў калоніі Вацлаў Арэшка не працуе, часта зьвяртаецца па дапамогу да дактароў.

Сваячка актывіста, якая жыве за мяжой, паведаміла пра ягоны стан здароўя:

«На жаль, няма добрых навін аб здароўі. У яго расслаенне сеткавіцы вока, катаракта і глаўкома. Пісаць дамоў яму цяпер дапамагаюць іншыя зняволеныя, таму лісты ад яго напісаныя чужой рукой, а сам ён не можа пацэліць у лінейкі.

Лісты даходзяць, ёсьць званкі раз на некалькі тыдняў. Чым займаецца ў вольны час? У яго ёсьць павелічальнае шкло, і зь яго дапамогай ён спрабуе чытаць кнігі, якія бярэ ў бібліятэцы», — расказала сваячка палітвязьня Вацлава Арэшкі.

У канцы жніўня на волю па памілаванні выйшаў лідар прафсаюза РЭП Васіль Бераснёў, які мае ўзрост 74 гады і таксама, як і Вацлаў Арэшка, вялікія праблемы са здароўем.

Сваякі Вацлава Арэшкі кажуць, што разлічвалі ўбачыць яго ў двух спісах памілаваных палітвязьняў, якія выйшлі на волю з таго часу.

Каментары

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць