Грамадства11

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай

ЦВК сёння разглядае заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння ў прэзідэнты.

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Партыю працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, а таксама галоўнага ідэолага Мінска, прадстаўніка Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай.

@nashaniva Міліцыянтка і ідэолаг Вольга Чамаданава ідзе на выбары. Хто яна? #лукашенко #выборы2025 #белорусы #минсксейчас #беларусьновости ♬ Directed by Leena Kilevaya - Студия Феникс

Таксама сёння заявы на рэгістрацыю падалі Ганна Канапацкая, Сяргей Бобрыкаў і Дзіяна Кавалёва, але сёння іх заяўкі не былі разгледжаныя, іх разгледзяць у панядзелак.

У аўторак ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі, адмовіў групам Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча.

Заўтра — апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, збор подпісаў стартуе 7 лістапада. Выбары — 26 студзеня 2025 года.

Каментары1

  • Байкот
    31.10.2024
    Цікава: на прадпрыемствах, ва установах і г.д. будуць прымушаць людзей "аддаць свой подпіс" за каго-небудзь, акрамя як "за Лукашэнку"? Раней такога не было, а зараз ... І ці здолеюць паднявольныя "выбаршчыкі" адмовіць начальству? Я лічу,што адмовіць можна :) Маўляў: ні каго не буду, я ўжо за Лу аддаў :) А без прымусу людзей і без "фокусаў" ЦВК ніхто не збярэ 100.000. Чэргаў каля ГЦ і Камароўкі не будзе.

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць