Грамадства55

Арганізатары Hamster Kombat раздалі манеты. Колькі атрымалі ўдзельнікі?

Папулярная тэлеграм-гульня Hamster Kombat падвяла вынікі першага сезона, па выніках якіх паміж гульцамі была размеркавана крыптавалюта Hamster Coin. Карыстальнікі, мяркуючы па рэакцыі ў сацсетках, аказаліся незадаволенымі вынікамі размеркавання токенаў, піша Rb.ru.

Фота: Office Life

У першую чаргу гульцы засталіся расчараваныя памерам узнагароды. Да фіксацыі прагрэсу ў гульні распрацоўшчыкі паведамлялі, што галоўным паказчыкам пры размеркаванні токенаў стане паказчык пасіўнага прыбытку ў гульні.

Пасля падвядзення вынікаў высветлілася, што за 1 млн прыбытку ў гадзіну геймеры атрымалі прыкладна па 220 HMSTR, што пры сённяшнім курсе складае $2,2.

Акрамя таго, карыстальнікі, якія выкарыстоўвалі аўтаматызаваныя спосабы здабычы манет, былі абвінавачаныя ў чытарстве і пазбаўленыя ўзнагароды. Мяркуючы па каментарах у сацсетках і тэматычных тэлеграм-чатах, некаторых гульцоў абвінавацілі ў парушэнні правілаў незаслужана.

У часткі гульцоў у дадатку адлюстроўваецца паведамленне пра тое, што вывад на кашалькі Binance, OKX, Bybit і Telegram Wallet часова закрыты. Адзіны даступны спосаб вываду HMSTR-крыптабіржа EBI.

Hamster Kombat («хамяк») — вірусная гульня жанру Play2Earn. Гулец павінен націскаць (або тапаць) па хамяку на экране, зарабляючы манеты і купляючы на іх паляпшэнні, якія павялічваюць пасіўны прыбытак.

Штомесячная колькасць карыстальнікаў гульні перавышае 104 млн. Кошт адной крыптаманеты Hamster Coin складае каля $0,1. Лісцінг токена запланаваны на 26 верасня 2024 года.

Каментары5

  • Зигмунд нефрейд
    23.09.2024
    Криптобиржа ЕBI.. хомячков
  • Чэшскі куколд
    23.09.2024
    Усё на дурніцу хочацца грошай! А адкуль ім узяцца на роўным месцы, ніхто са 100 млн. лохаў і не падумаў.
  • Bel
    23.09.2024
    Перад тым як пісаць артыкул было б не дрэнна разабрацца ў пытанні. Бо манета яшчэ не выйшла і нідзе не гандлюецца і колькі яна будзе каштаваць невядома да 26 верасня. Курс які вы знайшлі, гэта кошт прысэйла на адной з бірж і звычайна слаба звязаны з рэальным будучым курсам. Токенаў яшчэ ні ў каго няма, іх гандляваць ніхто не можа па вызначэнню.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых13

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць