ЗША і Германія сарвалі план Расіі забіць гендырэктара нямецкай кампаніі, якая пастаўляе зброю Украіне
Пра тое, што Расія нібыта планавала забіць генеральнага дырэктара нямецкай кампаніі Rheinmetall Арміна Папергера, паведаміла CNN.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/ap24043448453705-c9n22.jpg.webp)
«Армін Папергер быў відавочнай цэллю: ягоная кампанія Rheinmetall з'яўляецца найбуйнейшым і самым паспяховым нямецкім вытворцам жыццёва важных 155-мм артылерыйскіх снарадаў, якія сталі вырашальнай зброяй ва ўкраінскай вайне на знясіленне. У найбліжэйшыя тыдні кампанія адкрывае ва Украіне завод па вытворчасці бранятэхнікі, што выклікае глыбокую занепакоенасць у Расіі», — піша выданне.
Паводле звестак CNN, гэты замах павінен быў быць адным эпізодам з серыі расійскіх планаў забойства кіраўнікоў абароннай прамысловасці Еўропы, якія падтрымліваюць Украіну. Але пра расійскія планы даведаліся амерыканскія спецслужбы, якія падзяліліся інфармацыяй з нямецкімі калегамі.
Нямецкі канцэрн атрымаў рэкордную замову на пастаўку боепрыпасаў
Ва Украіне адкрыўся першы сумесны з нямецкім канцэрнам цэх па рамонце бранятэхнікі
Украіна нарошчвае вытворчасць уласнай зброі, але ці дастаткова хутка?
Еўропе трэба дзесяць гадоў, каб цалкам падрыхтавацца да абароны — кіраўнік Rheinmetal
Канцэрн Rheinmetall хоча пабудаваць танкавы завод ва Украіне
Каментары
Пра гэта варта было б таксама напісаць, каб беларускія чытачы даведаліся пра праўдзівы твар Нямеччыны. Бо ў замежных СМІ, у тым ліку польскіх, пішуць.
Адзін са ШМАТЛІКІХ прыкладаў https://www.rmf24.pl/raporty/raport-wojna-z-rosja/news-berlin-blokuje-negocjacje-ws-sankcji-na-rosje-niemcy-nowymi-,nId,7572318#crp_state=1
Столькі артыкулаў пра Орбана, а пра дзеянні Шольца на карысныя Расіі нешта цііііха.