Каля Прэзідэнцкага палаца ў Вільні 6 ліпеня адбылася цырымонія ўзняцця сцяга з нагоды Дня каранацыі Міндоўга. На цырымоніі выступілі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс. Прысутнічала таксама Святлана Ціханоўская, а беларусы Вільні прыйшлі на цырымонію з нацыянальнымі сцягамі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/photo_2024-07-06131945-5z2uc.jpeg.webp)
Святлана Ціханоўская падчас урачыстасцяў. Фота прэс-службы Ціханоўскай
Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс згадаў Беларусь у сваім выступленні, выказаўшы спадзяванне, што і ў Беларусі ў хуткім часе зайграе нацыянальны гімн.
Святлана Ціханоўская пасля цырымоніі запісала невялікае відэа, у якім падзякавала беларусам, якія прыйшлі на яе з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яна адзначыла, што важна ўсюды нагадваць пра сваю прысутнасць.
Каментары
Запомніце: не трэба прыніжаць беларусаў, уцюхваючы ім фэйкавыя карцінкі псеўда-лідараў!