Лукашэнка з Пуціным засядзеліся — да трэцяй ночы абмяркоўвалі Украіну
Слухалі даклады Шайгу і Герасімава.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/1-9zm25.jpg.webp)
Скрыншот відэа: Пул Первого
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 8 мая дапазна вялі перамовы.
Лукашэнка заўважыў, што разышліся яны «як заўсёды» толькі а трэцяй гадзіне ночы.
«У ходзе абмеркавання двухбаковых адносін закранулі сітуацыі на лініі судакранання, абмеркавалі няпростую сітуацыю, звязаную з падзеямі ва Украіне», — расказаў Пуцін агенцтву «РИА Новости».
З ягоных слоў, палітыкі размаўлялі з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу і начальнікам генштаба Валерыем Герасімавым.
Лукашэнка напярэдадні прысутнічаў на саміце ЕАЭС, а 9 мая наведаў парад у Маскве.
Каментары