Расійскія войскі прарвалі ўкраінскі фронт на паўночны захад ад Аўдзееўкі — Bild
Украінскія абаронцы пакінулі пазіцыі па невядомай прычыне.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/karta240422-ambtd.jpg.webp)
Як паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых звестак Юльян Ропке, УС РФ прасунуліся ўздоўж чыгункі на 3 км углыб украінскіх пазіцый і ўвайшлі ў пасёлак Ачарэціна.
УСУ некалькі месяцаў паспяхова трымалі абарону на гэтым напрамку (зялёная лінія на карце). Але зараз украінскія абаронцы пакінулі пазіцыі па невядомай прычыне.Пра гэта паведамляюць і расійскія, і ўкраінскія ваенкары.
Прычыны адыходу незразумелыя. Ропке адзначае, што расійскія крыніцы ўсяляк спрабуюць перабольшыць значэнне і маштабы гэтага прарыву.
У якасці падмацавання ў Ачарэціна ўжо перакінута 47-я асобная механізаваная брыгада УСУ, яна ўступіла ў бой з расійскім авангардам. Цяжкія баі завязаліся за найбліжэйшае сяло Новакалінава.
Ропке лічыць, што УС РФ хочуць узмацніць прарыў і пашырыць плацдарм вакол Ачарэціна.
Каментары