Мяркуецца, што наступальныя дзеянні Расіі на Украіну могуць узмацніцца ў канцы вясны — пачатку лета. Пра гэта начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/-cs9x2.jpg.webp)
Ілюстрацыйны здымак. Фота: ЗСУ
Буданаў кажа, што расійскія войску, найхутчэй, будуць наступаць пад Данецкам — у кірунку Часавага Яра і Пакроўска.
Кірыл Буданаў не выключае і ўкраінскага наступу ў бягучым годзе. Але падрабязнасці раскрываць не стаў.
Украіна мае патрэбу у дадатковых аб'ёмах артылерыйскіх сістэм і боепрыпасаў, дадаў кіраўнік ГУР.
Каментары