Грамадства55

На трох з чатырох аварыйных лесвіцах «Крокуса» падчас тэракта дзверы былі замкнёныя 

Сын уладальніка «Крокус Сіці Хола» Эмін Агалараў заявіў, што падчас тэракту былі зачыненыя толькі службовыя дзверы, а эвакуацыйныя выхады «працавалі ў штатным рэжыме». Насамрэч падчас тэракту аказаліся зачыненыя ўваходы або выхады ў як мінімум трох з чатырох эвакуацыйных выхадаў, піша «Агенцтва».

Фота: МНС Расіі

Прынамсі ў адных выхадах былі зачыненыя абодва ўваходы на верхніх паверхах. Свой аналіз «Агенцтва» пабудавала на размовах з семярымі гледачамі бельэтажа і балкона і даследаванні даступных даных аб зале.

Для гледачоў верхніх ярусаў канцэртнай залы былі даступныя чатыры аварыйныя лесвіцы.

Дзве з іх праходзілі праз усе чатыры паверхі будынка, у тым ліку цокальны (на плане №1 і №2). Яшчэ дзве лесвіцы злучалі другі і першы паверхі (№3 і №4). У будынку таксама былі службовыя лесвіцы, як мінімум адной з іх (№5) падчас надзвычайнага здарэння скарысталіся гледачы.

Адразу пасля пачатку стральбы на трэцім паверсе аказаліся зачыненыя абедзве аварыйныя лесвіцы, паведаміў «Агенцтву» глядач Яраслаў Гурушкін. Глядачка Наталля Шчаглова сказала, што, выбегшы з залы, яна кінулася да бліжэйшага аварыйнага выхаду, але ён быў зачынены (лесвіца №2).

Па словах суразмоўцаў «Агенцтва», людзям атрымалася выламаць дзверы на адну з аварыйных усходаў (№2), так на яе патрапілі людзі з залы. З другога паверха на гэтую ж лесвіцу зайшла яшчэ адна група людзей, якая перад гэтым таксама выламала дзверы, распавяла «Агенцтву» Таццяна Атраднава.

Усе трое відавочцаў паведамілі «Агенцтву», што іх групу выратавалі ахоўнік Аляксей Асанушкаў і глядач Віктар Андрэеў.

Як расказваў СМІ Асанушкаў, падчас тэракту ён стаяў у першай лініі аховы. Тэрарысты паранілі яго калегу, сам Асанушкаў пасля атакі пачаў заводзіць людзей у службовае памяшканне ў цэнтры фае, а затым вывеў іх праз складскія памяшканні, казаў ён. Андрэеў па шляху руху гэтай групы выломваў дзверы пажарнай сякерай, паводле сведчанняў гледачоў. Асанушкаў лічыць, што выратаваць ім удалося больш за 100 чалавек.

У размове з «Агенцтвам» ахоўнік паведаміў, што аварыйныя выхады знаходзіліся ў дыме, таму ён павёў людзей праз складскія памяшканні на цокальным паверсе, дзе і прыйшлося ламаць дзверы. Адразу некалькі гледачоў з гэтай групы пацвердзілі рэдакцыі, што іх вывелі праз службовыя памяшканні падвала, а апошнія дзверы дапамаглі выламаць ужо ратавальнікі.

Іншая група гледачоў балкона, выбегшы з залы на трэці паверх, пачула ад эскалатара ў цэнтры хола страляніну, таму кінулася да бліжэйшых дзвярэй — гэта былі службовыя памяшканні, праз якія яны і патрапілі на тэхнічныя выхады (на плане — №5). Пра гэта «Агенцтву» распавялі глядач Дэйв Прымаў і аператар Таццяна Малавічка.

Па словах Прымава, па шляху ім прыйшлося выламаць не менш за двое дзвярэй, а выйшлі яны ў выніку з боку ўваходу, праз які на сцэну заходзяць музыкі (на відэа Прымава бачна, як людзі ходзяць па памяшканнях). Выратавацца так удалося «вялікаму натоўпу гледачоў», прыгадала Малавічка.

Частка гледачоў бельэтажа выйшлі ў хол другога паверха і паспрабавала выратавацца праз адну з дзвюх эвакуацыйных лесвіц у цэнтры хола (на плане №4).

Як распавяла глядачка Кацярына Сырына, дзверы на яе першапачаткова былі адчыненыя, але пазней, калі людзі былі ўжо на лесвіцы, яна аказалася зачыненая (яна не ведае, як дзверы зачыніліся). У выніку гэтая група аказалася зачыненая на лесвіцы, бо дзверы на першым паверсе таксама былі зачыненыя, узгадала Сырына.

Паводле яе слоў, група паднялася па лесвіцы на ўзровень, вышэйшы за другі паверх і знайшла там падсобку, у якой правяла каля паўгадзіны. За гэты час памяшканне напоўнілася дымам, і людзі спусціліся зноў на першы паверх, там удалося праламаць сцяну і аргшкло і выбрацца ў фае першага паверха, дадала жанчына.

Як пісала ва «УКантакце» Сырына, з 40 чалавек, якія ўбеглі на эвакуацыйную лесвіцу, выбралася адтуль 12-13.

Пры гэтым жанчына памятае, як «стала спатыкацца аб згарэлых людзей».

Каментары5

  • Арнольд
    28.03.2024
    НН, самым расіянам пофіг, дык нам навошта?
  • Чел
    28.03.2024
    А не закрой, половина зайцев в зале набьется. Дилемма.
  • Пуцiн, медведев, фсб, рпц- забойцы
    28.03.2024
    Забiвалi як суслiкау.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць