На сайце выдавецтва «Янушкевіч» Knihauka.com з’явіўся раздзел E-books, дзе можна купіць электронныя кнігі. На сёння даступныя электронныя версіі 7 кніг, якія нядаўна выходзілі ў выдавецтве друкаваным накладам, заўважыў сайт bellit.info.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/431607615_912671390865469_6689487476593816081_n-1000x500-5cdo6.jpg.webp)
Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах .epub і .mobi.
Сярод аўтараў, чые творы можна набыць у новым фармаце, Альгерд Бахарэвіч (дзве кнігі), Ганна Янкута («Час пустазелля»), Валер Гапееў («Вольнеры»), Сяргей Пляскач, таксама класікі — Эрнэст Хэмінгуэй і Фрэнсіс С. Фіцжэралд і біяграфія Мікалая Слюнькова аўтарства Дзяніса Марціновіча.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/zrzut-ekranu-2024-03-20-102148-48959.png.webp)
Электронныя версіі кніг па кошце таннейшыя за папяровыя на 15-20 злотых (12-16 рублёў), часам нават на 25 (рублёў).
Каментары