Грамадства1010

Становяцца вядомымі падрабязнасці маштабнай «справы ДФР»

«Наша Ніва» паведамляла пра масавыя арышты ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Нашы суразмоўцы раскрылі схему, па якой старшыя афіцэры рабілі сабе капіталы на слязах прадпрымальнікаў, падстаўляючы пры гэтым сваіх жа малодшых супрацоўнікаў. 

Са спасылкай на інфармаваныя крыніцы мы паведамлялі пра тое, што ў Мінску разгортваецца «справа ДФР», у рамках якой КДБ арыштаваў два дзясяткі афіцэраў з цэнтральнага апарату і ўпраўлення па Мінску і Мінскай вобласці. 

Чытайце таксама: КДБ арыштаваў больш за 20 афіцэраў ДФР — пад чысткі трапілі і антыгероі 2020-га

Цяпер «Нашай Ніве» становяцца вядомыя некаторыя абставіны маштабнай справы аб карупцыі. 

Аказваецца, начальнікі мінскага ДФР падстаўлялі сваіх малодшых афіцэраў у мудрагелістай схеме па крымінальным узбагачэнні. 

«Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах планава правярае нейкае прадпрыемства на прадмет сплаты падаткаў. І калі гэта фірма з вялікімі абаротамі, а падаткавікам лянотна самім усё лічыць, то яны могуць перадаць праверку ў ДФР для вызначэння, ці ўхілялася кампанія ад сплаты падаткаў», — апісвае наш суразмоўца тыя нормы закону, якія зрабілі схему магчымай. 

«І «бізнэс» начальнікаў мінскага ДФР быў у тым, каб у такой сітуацыі паслаць на правядзенне праверкі маладых супрацоўнікаў ДФР, даўшы папярэдні інструктаж.

Па факце атрымлівалася так, што лейтэнанты і старшыя лейтэнанты арыштоўвалі рахункі такой кампаніі, дакладна ведаючы, што ў яе ўсё чыста і што праверка скончыцца без завядзення крымінальнай справы. Пасля гэтая моладзь рабіла ўласніку бізнэсу прапанову — за грошы зняць арышт з рахункаў і «скончыць праверку без наступстваў». 

Выстаўленыя бізнэсменам рахункі складалі некалькі дзясяткаў тысяч даляраў. Звычайна яны аплачваліся.

Але знайшоўся чалавек, якому здаліся нахабствам апетыты нейкіх там лейтэнантаў. Ён быў упэўнены, што па ўсіх франтах чысты, і пайшоў з заявай у КДБ. 

Лейтэнантаў пабралі, і яны сталі прызнавацца. Так выйшлі на тых, хто іх накіроўваў і хацеў імі прыкрыцца, прымаючы па факце асноўную частку адкупных», — дадаў інфармаваны суразмоўца.

@nashaniva КДБ арыштаваў больш за 20 афіцэраў ДФР. Пад чысткі трапілі і антыгероі 2020-га #беларусь #суд #беларусы #минск #нашаніва ♬ MISTERIOSO - Cavendish

Каментары10

  • Фр
    10.02.2024
    Так в схеме и министр по налогам и сборам Наливайко! Вот откуда у него столько денег.
  • Ёсік
    10.02.2024
    Арзанізаваная злачынная групоўка ў Беларусі дзейнічае гадоў 25. Народцу раскажуць, што лукашэнка не ведаў нічога, і народзец чарговы раз усё гэта схАвае. А тое, што ўсе гэтыя людзі прызначаюцца ім асабіста, правяраюцца яго службамі, гэта народцу ведаць не патрэбна.
  • Бізнэсовец
    10.02.2024
    Калі КДБ - гэта калісіці створаныя бальшавікамі крывавыя палітычныя тэрарысты, галоўная мэта якіх - абарона дыктатуры ад народа, то ДФР увесь час свайго існавання быў звычайным рабавальнікам яшчэ з часоў 3-кратных штрафаў. Бо падаткавае заканадаўства часоў лукашызма наўмысна створана рэпрэсіўным і застрашальным, а ў падаткавых і мытных спрэчках беларускі бізнэс ня мае аніякіх правоў.
    Таму чым больш унутры лукашысцкай карнай сістэмы будзе жабагадзюкінга - тым лепш. А бізнэсу варта памятаць - нельга інвеставаць у дыктатуру.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых14

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць