З 8 лютага МТБанк у разліках па картах Mastercard будзе выкарыстоўваць іншую валюту: пры канвертацыі аперацыі будуць праходзіць у еўра, а не ў далярах, як раней.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/photo_2023-03-14_14-28-45-gh0et.jpg.webp)
Як вынікае з тлумачэнняў МТБанка, калі чалавек разлічваецца за мяжой картай, выпушчанай у рублях, то схема будзе наступнай: валюту аперацыі ў еўра пералічаць у беларускія рублі па курсе продажу еўра да рубля для банкаўскіх плацежных картак, павялічанаму на 2%.
Вясной 2023 года некалькі беларускіх банкаў з-за сітуацыі на рынку і міжбанкаўскіх узаемаадносін змянілі валюту разлікаў па картах Mastercard на кітайскі юань. БНБ-Банк і Белгазпрамбанк перайшлі на яго з еўра, Альфа Банк — з даляра.
Каментары