З вяртаннем на першы радок сусветнага рэйтынгу прыйдзецца пачакаць.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/sabalenka_getty230707-tj8lu.jpg.webp)
Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / Getty Images
Арына Сабаленка знялася з турніру ў горадзе Доха, паведамляе «Спорт Беларусі».
На мінулым тыдні Арына стала другі раз запар пераможцам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, аднак не змагла сабе вярнуць першае месца ў рэйтынгу, паколькі абараняла заваяваныя тады ачкі.
Меркавалася, што вярнуцца на вяршыню сусветнага рэйтынгу яна зможа акурат у Катары.
Каментары