Паведамленне з фотаздымкам кнігавыдаўца Андрэя Янушкевіча і ягонай супрацоўніцы Насты Карнацкай з'явілася ў сацсетках. З яго вынікае, што неўзабаве выдавецтва «Янушкевіч» адкрые ў Варшаве новую беларускую культурную пляцоўку.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/424913417_880161240783151_7228174011252490407_n-3vh5v.jpg.webp)
«Памятаеце, як гэтыя два чалавекі працавалі ў мінскай кнігарні «Кнігаўка», якая пратрымалася менш за суткі? Абяцаем, што варшаўская «Кнігаўка» будзе працаваць мінімум у 365 разоў больш.
6 лютага нашаму выдавецтву спаўняецца 10 гадоў, і мы вельмі спадзяёмся, што да гэтага часу зможам адчыніць для наведвальнікаў дзверы нашай кнігарні ў Варшаве.
Мы ўжо рыхтуем эксклюзіўныя навінкі, якія першымі з'явяцца ў нас і якія вы так чакаеце», — паведамляе выдавец.
Каментары
ёсць 3 кнігі ад Янушкевіча на палічке :)