Грамадства22

«Чаму кожная маці павінна перажываць за бяспеку свайго дзіцяці». Маці дарадцы Ціханоўскай выехала з Беларусі пасля 15 сутак

«Калі параўноўваць з Мінскам, то Наваполацк — гэта маленькі горад. Але там кожны тыдзень затрымліваюць па 5-6 чалавек», — кажа Інэса Ворыхава.

30 лістапада Інэсу Ворыхаву, маму дарадцы Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы Маргарыты Ворыхавай, затрымалі сілавікі. У яе кватэры ў Наваполацку прайшоў ператрус, пасля чаго жанчыну змясцілі ў мясцовы ізалятар на 15 сутак, нагадвае «Салідарнасць».

— Калі параўноўваць з Мінскам, то Наваполацк — гэта маленькі горад. Але там кожны тыдзень затрымліваюць па 5-6 чалавек, — распавядае Інэса Ворыхава ў інтэрв'ю «Настоящему времени». — Да мяне прыйшлі з ператрусам, кажуць: «Ну вы ж маці?». Я адказала: так, маці, але ў мяне ёсць артыкул Канстытуцыі, і я магу не даваць ніякіх тлумачэнняў наконт сваіх блізкіх сваякоў.

У тэлефоне ў жанчыны знайшлі падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс у Instagram. За гэта яе асудзілі на 15 сутак:

— Кожны тыдзень у нас былі новыя «палітычныя», у асноўным за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Часцей за ўсё ім давалі па 15 сутак, камусьці штраф да 100 базавых (3600 рублёў). Некаторым, хто выходзіў, адразу ці на наступны дзень дадавалі яшчэ па 15 сутак.

Са слоў жанчыны, у наваполацкім ізалятары знаходзіцца шмат «палітычных». Напрыклад, адна з шасці камер цалкам складалася з мужчын, асуджаных па палітычных матывах:

— У суседняй камеры «палітычныя» былі ўперамешку са звычайнымі. У маёй на той момант былі двое палітычных і чатыры не. І толькі ў дзвюх астатніх камерах былі звычайныя затрыманыя.

Я мяркую, што мы вярнуліся да 2020 года, бо ў нас не было сувязі са сваякамі, ніякай інфармацыі перадаваць было няможна. Але мы размаўлялі паміж сабой, спявалі песні, спрабавалі падняць сабе баявы дух. Лістоў і пасылак не перадавалі, але быў аптымізм, вера і надзея.

Сваё затрыманне Інэса Ворыхава звязвае з палітычнай дзейнасцю яе дачкі, якая займае пасаду дарадцы Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы:

— Я не «беглая» і не «бэчэбэшніца». Я маці, якая любіць сваё дзіця. Я яе выхоўвала быць моцнай і незалежнай. Я перажывала і дагэтуль перажываю — былі дні, калі знаходзілася ў панічных атаках. Калі ў 2020 годзе не было сувязі (я была ў Полацку, а Рыта ў Мінску), то сядзела і не ведала, што з маім дзіцем. Чаму кожная маці павінна перажываць за бяспеку свайго дзіцяці ў сваёй краіне?

Пасля вызвалення жанчына прыняла рашэнне з'ехаць з Беларусі. Цяпер яна жыве ў Вільні:

— Я баюся пераследу. Пры гэтым хачу жыць у Беларусі: люблю сваю краіну, але разумею, што цяпер там знаходзіцца небяспечна.

Уся гэтая сістэма спрабуе цябе зламаць. Але калі ты выходзіш, становішся яшчэ больш агрэсіўным. А калі ты не быў агрэсіўным да гэтай сістэмы, то становішся ім.

Каментары2

  • Вадзім
    08.01.2024
    Ну раз не "бэчэбэшніца", то тады бедная ні за што ні пра што атрымала. Якая нябачаная несправядлівасьць
  • у страха глаза велики
    08.01.2024
    агрофюрер "готовится" к выборам-дурыборам....

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць