«Будзем дзейнічаць так і далей». Мінабароны РФ пракаментавала ўдар па Белгарадзе
Вайсковае ведамства Расіі заявіла, што горад абстралялі дзвюма ракетамі «Альха» з касетнымі боепрыпасамі і рэактыўнымі снарадамі РСЗА Vampire.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/2023-12-30172427-s6d4r.png.webp)
Сцвярджаецца, што ракеты былі збітыя, як і большасць рэактыўных снарадаў.
«У выпадку прамога пападання ракет «Альха» з касетнымі боепрыпасамі па горадзе наступствы былі б невымерна цяжэйшыя», — гаворыцца ў паведамленні.
Мінабароны РФ заяўляе, што мэта атакі — адцягнуць увагу ад параз на фронце і справакаваць на адказ. Таксама ведамства ў чарговы раз цынічна паўтарыла, што Узброеныя сілы Расіі працуюць толькі па вайсковых аб'ектах і звязанай з імі інфраструктуры.
«Будзем дзейнічаць так і надалей. Гэтае злачынства не застанецца беспакараным», — так канчаецца заява.
Каментары