Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны выказаў упэўненасць, што будуць яшчэ прыемныя навіны з Крыма.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/crimea_ap231109-3qrrw.jpg.webp)
На гэтым фота губернатар анексаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў 13 верасня 2023 года размаўляе па мабільным тэлефоне, у той час як дым і полымя падымаюцца ад ахопленай агнём Севастопальскай суднаверфі ў Крыме. Фота: тэлеграм-канал Міхаіла Разважаева via AP
Украіна мае велізарныя дасягненні знішчэння вайсковых рэсурсаў расіянаў у акупаваным Крыме. Пра гэта заявіў у эфіры тэлемарафона сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў, піша ukrinform.ua.
«Цяпер мы маем шалёныя поспехі на Крымскім кірунку. Мы ўвесь час звяртаем увагу на тое, што тычыцца сушы. Але тое, што тычыцца знішчэння Расійскай Федэрацыі, знішчэння іх актываў на тэрыторыі Крыма і знішчэння Чарнаморскага флоту — гэта велізарныя дасягненні нашай краіны», — сказаў Данілаў.
Ён выказаў упэўненасць, што будуць яшчэ прыемныя навіны па знішчэнні захопнікаў і іх рэсурсаў на Крымскім кірунку.
Каментары