Вайна2525

Прадстаўнікі ЗША і ЕC абмяркоўваюць з Украінай магчымасць перамоваў з Расіяй — NBC

Размова ў тым ліку ішла пра тое, ад чаго Украіне прыйдзецца адмовіцца, каб дасягнуць дамоўленасцяў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Olivier Matthys, Pool Photo via AP

Чыноўнікі з ЗША і Еўрасаюза пачалі абмяркоўваць з Украінай магчымасць правядзення мірных перамоваў з Расіяй, паведамляе NBC News са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Па звестках тэлеканала, у гэтых абмеркаваннях ў прыватнасці гаворка ішла пра тое, ад чаго Украіне, магчыма, прыйдзецца адмовіцца, каб дасягнуць дамоўленасцяў.

Адно з такіх абмеркаванняў адбылося ў мінулым месяцы на пасяджэнні кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн».

Па словах крыніц тэлеканала, гэтыя дыскусіі з'яўляюцца адлюстраваннем сітуацыі на фронце і палітычнай сітуацыі ў Еўропе і ЗША.

Абмеркаванні пачаліся на фоне асцярог амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў наконт таго, што вайна зайшла ў тупік, а патрэба аказваць дапамогу Украіне застаецца, заявілі чыноўнікі.

Яны кажуць, што ва ўрадзе ЗША занепакоеныя тым, наколькі менш увагі грамадскасці прыцягвае вайна ва Украіне з моманту пачатку канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС. Чыноўнікі асцерагаюцца, што такое змяненне можа ўскладніць атрыманне дадатковай дапамогі для Украіны.

Чыноўнікі таксама заяўлялі, што Украіна, імаверна, будзе мець час да канца года ці крыху больш, перш чым пачнуцца больш тэрміновыя дыскусіі аб мірных перамовах. Амерыканскія чыноўнікі падзяліліся сваімі думкамі адносна такіх тэрмінаў з еўрапейскімі саюзнікамі, адзначае тэлеканал.

Як сказалі двое амерыканскіх чыноўнікаў, адміністрацыя Байдэна не мае ніякіх прыкмет таго, што Уладзімір Пуцін гатовы да перамоваў з Украінай.

З іх слоў, Пуцін усё яшчэ мяркуе, што можа «перачакаць Захад» або працягваць ваяваць да таго часу, пакуль ЗША і іх саюзнікі не спыняць падтрымку Украіны ці пакуль барацьба за пастаўкі Кіеву зброі і боепрыпасаў не стане занадта дарагой.

Што папярэднічала: у верасні кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заяўляў, што Украіна не можа весці мірныя перамовы з Пуціным, бо таму нельга давяраць. Ён таксама сказаў, што развязаную Расіяй вайну нельга спыніць, сеўшы за стол перамоваў, нагадвае «Украінская праўда».

Каментары25

  • Бобр
    04.11.2023
    Все говорят о финском варианте СССР - Финляндия 1940, однако если подключается запад, будет похоже на чехословацком Германия-Чехословакия 1939. Пусть украинцы сами решают без советчиков.
  • Праўдаруб
    04.11.2023
    Выдатныя сігналы. Цяпер галоўнае, каб у ўкраінскага боку хапіла розуму зразумець, што трэба прынамсі паспрабаваць спыніць гэтую мясарубку. Відавочна, што прасунуцца наперад, каб вызваліць акупаваныя тэрыторыі яны не могуць. Дык які сэнс тады губляць столькі людзей? 

    Аматарам накідаць дызлайкаў: пачніце глядзець праўдзе ў вочы, цвяроза ацэньваць сітуацыю і думаць сваёй галовой, а не паўтараць тэзісы прапагадыстаў. Адныя гарлапаняць, што яны Кіеў за тры дні возмуць, а яшчэ праз тыдзень да Львова дайдуць, а іншыя, што на межы 1991 года выйдуць. Спусціцеся на землю. 
  • Лютавер
    04.11.2023
    Западный Мир, с 90% ВВП, проиграл диктатурам с 10%? Так это понимать?

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць