Каханне і сэкс1313

«Мы сядзелі голыя, а ён завёў размову пра Вялікае Княства Літоўскае». Беларусы расказалі, як знаёміліся ў тындары з палякамі і полькамі

Тэлеграм-канал Dzik Pic папрасіў у чытачоў канала падзяліцца сваімі гісторыямі тындар-знаёмстваў у Польшчы. Гісторыі выйшлі вельмі розныя, і збольшага не надта натхняльныя.

«Часта мужчыны выкарыстоўвалі свае фота дзесяцігадовай даўніны, мала падобныя да рэальнасці»

«Польскую мову да пераезду з Мінска я ўжо ведала, аднак першы час было не да знаёмстваў. Ужо асталяваўшыся ў Польшчы, я зарэгістравалася ў тындары і пачала знаёміцца з палякамі.

Аказалася, што выцягнуць іх на першае спатканне вельмі няпроста. Асабіста для мяне прасцей было б дамовіцца пра кароткую сустрэчу, асабіста пагутарыць і хутка зразумець, ці варта далей прадаўжаць зносіны.

Але большая частка палякаў жадалі толькі перапісвацца. Сустрэчы прапаноўвалі толькі тыя, хто хацеў сустрэцца адзін раз, многія пісалі, што жанатыя. У мяне ж былі іншыя мэты.

Я зразумела, што ў палякаў зусім іншы менталітэт, гумар, погляды, любімыя музыка і фільмы. А яшчэ часта мужчыны выкарыстоўвалі свае фота дзесяцігадовай даўніны, мала падобныя да рэальнасці, якая прыйшла на сустрэчу.

Праз нейкі час у мяне зусім знікла жаданне знаёміцца і я выдаліла акаўнт. Але потым мне прыйшло ў галаву змяніць стратэгію. Падумала, што ўсё роўна я першапачаткова прадузята стаўлюся да ўсіх, вырашаючы па фатаграфіі, апісанні і нацыянальнасці, з кім мець зносіны.

Я стварыла новы акаўнт і, седзячы вечарамі перад тэлевізарам або ноўтбукам, абсалютна ўсіх скідала ва ўпадабаныя, не гледзячы на іх фатаграфіі.

Пасля велізарнай колькасці мэтчаў (яшчэ б, я залайкала палову Польшчы!) я вырашыла даверыцца лёсу. Адказваючы, я не праглядала фатаграфій і апісання хлопцаў. Зачапіў з першых слоў мяне толькі адзін чалавек, які адрозніваўся сваім крэатыўным мысленнем, манерамі і рашучасцю. Паглядзела ягоныя фатаграфіі я толькі перад першым спатканнем — і тут таксама было бінга!

І вось праз пару гадзін пасля першага паведамлення ён ужо сустракаў мяне з працы з ружамі. З тых часоў мы жывём разам 1,5 года, заручаныя і плануем вяселле. Мой каханы аказаўся са Львова.

Мая стратэгія знаёмстваў, напэўна, больш падобная да адбору кандыдатаў HR-спецыялістам, але яна па факце аказалася паспяховай».

«Трэба неймавернае шанцаванне, каб знайсці ў тындары нешта адпаведнае»

«Я жыву ў Варшаве з 2021 года, тындар у мяне ўсталяваны з 2018-га прыкладна. Не магу сказаць, што актыўна сядзеў там, але ў Мінску спатканняў было куды больш. Мне здаецца, што там я быў больш запатрабаваны ці што. Не было моўнага бар'ера і прафесія айцішніка відавочна дадавала мне плюсоў.

У Польшчы ўсё куды складаней: калі я казаў, што я айцішнік, полькі нават брывом не вялі — у іх гэта самая стандартная прафесія, тыпу маляра або кансультанта ў банку.

Ну і моўны бар'ер: не ўсе гавораць па-англійску, а мая польская мова пакуль не выйшла за ўзровень «пшэпрашам» і «вшыстко в пажондку».

Многія полькі пісалі першымі, а на спатканнях пыталіся пра Беларусь, бо мала што ведаюць пра яе. Дзівіліся ўзроўню рэпрэсій і не маглі паверыць, што ў нас можна сесці ў турму за лайкі або колер шкарпэтак. Думалі, што я іх разыгрываю.

Акрамя таго, я заўважыў, што цяпер полек не адрозніць ад украінак: вялікія сіліконавыя вусны, доўгія пазногці, яркі макіяж, вейкі, як павукі… Мне такое зусім не падабаецца, беларускі неяк натуральна выглядалі. Больш ніякіх асаблівых адрозненняў не заўважыў.

Запомнілася мне адно спатканне: зайшла размова пра палітыку, і полька спыталася, як я стаўлюся да ПіСа і абортаў. Я сказаў, што пра ПіС нічога не ведаю, а аборты забараняць трэба. Яна сказала, што больш нам размаўляць няма пра што, устала — і пайшла.

З нядаўніх часоў я сустракаюся з беларускай, з якой пазнаёміўся на працы, таму тындар закінуў. Мне здаецца, што трэба неймавернае шанцаванне, каб знайсці ў тындары нешта адпаведнае».

«Склалася ўражанне, што яму патрэбны быў ад мяне толькі сэкс»

«У пачатку мінулага лета я раз'ехалася са сваім хлопцам. Мне было сумна і самотна, і я ўспомніла пра тындар. Да гэтага я ім карысталася ў 2017 годзе тыдзень, мне не вельмі спадабалася. Вырашыла даць другі шанец.

Праз дзясяткі незразумелых лайкаў і мэтчаў, мутных перапісак мне трапіўся на вочы «сімпатычны» хлопец. Белабрысы, высокі (як 80% палякаў з Беларусі). У профілі напісаў, што вельмі любіць Балканы. Выдатна, у нас як мінімум ёсць тэма для размовы.

Мы месяц міла перапісваліся і дамовіліся сустрэцца. У бары ў суседстве з маім домам праходзіў перформанс мексіканскай артысткі. Перад самай сустрэчай я аблілася кавай з «Жабкі». «На шчасце», — сказалі мае сяброўкі.

Хлопец (назавём яго Яцэк) аказаўся даволі сімпатычным у жыцці. Мы пачалі звычайны small talk, хутка аказалася, што мы абое цікавімся гісторыяй і палітыкай. Вядома ж, пагаварылі пра свае балканскія падарожжы. Ён нават не спытаў мяне з парога пра акцэнт і атрымаў +300 балаў у маіх вачах.

Працягнулі мець зносіны і пасля перформансу. Магчыма, піва ўдарыла мне ў галаву, але я прапанавала яму зайсці да мяне на чай. Пра працяг можаце здагадацца самі. Пасля гэтага мы пачалі перапісвацца, убачыліся яшчэ раз. Ён на час з'ехаў з Польшчы, але глядзеў мае сторыс у інстаграме, хоць не быў падпісаны. А ў гэты час у мяне здарыўся курортны раман у Харватыі, і я трохі астыла да Яцэка.

А пасля мы зноў сустрэліся. Было напружана і душнавата. Пазней мы сустрэліся яшчэ два разы, пасля якіх у мяне склалася ўражанне, што яму патрэбны быў ад мяне толькі сэкс. Ён абнавіў апісанне ў тындары, але мяне гэта нават не кранула.

А падчас нашай апошняй сустрэчы ён мяне проста прывёў у шаленства: мы сядзелі голыя, а ён завёў размову пра… Вялікае Княства Літоўскае. Я не супраць пра такое пагаварыць, але, блін, не ў такой сітуацыі! У выніку мы развіталіся і страцілі кантакт».

«Пару разоў са мной не працягнулі зносіны, таму што я прыезджая»

«Я паставіла тындар з цікаўнасці, хацелася даведацца, чым адрозніваецца польскі тындар ад мінскага.

Першае адрозненне — тут усе на спорце, кожнае другое фота хлопца з качалкі. Кожнае трэцяе — на матацыкле або ровары. Яшчэ шмат хлопцаў у спартыўных касцюмах, але гэта, мабыць, не пра спорт.

Яшчэ адно адрозненне —

у Мінску гадоў з пяць таму, калі я карысталася тындарам апошні раз, быў прыкметны ўмоўны падзел на айцішнікаў і ўсіх астатніх. Тут такога класа наогул няма. Усе выглядаюць прыблізна аднолькава: добра апранутыя, актыўна адпачываюць.

Але пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца, што чалавек працуе ў порце, на хуткай, на гарадской чыгунцы, у «Ашане». Гэта для мяне наогул не было праблемай, але станавілася перашкодай для іх.

Палякаў чамусьці палохаюць дзяўчаты з ІТ: здаралася, што мяне пасля гэтага моўчкі выдалялі.

Іншая прычына няўдач — гэта мова: я недастаткова ведаю польскую, а сярод маладых палякаў хапае тых, хто не ведае англійскай.

Пару разоў са мной не працягнулі зносіны, таму што я прыезджая. Яшчэ ў мяне пыталіся, ці паслужыла вайна прычынай пераезду. Я адказвала, што прыехала сюды па працы, але мне не верылі.

На спатканнях палякі паводзілі сябе дастаткова сціпла, для сябе адзначыла нейкую інфантыльнасць, пасіўнасць, моцную сувязь з сям'ёй нават у дарослых мужчын, адсутнасць зацікаўленасці ў сур'ёзных адносінах.

Мяркуючы па досведзе знаёмых, назіранні ў нас сыходзяцца».

Каментары13

  • Lucidity
    27.10.2023
    Палякі як і беларусы аднолькавыя. Ёсць сучасныя. Ёсць больш кансерватыўныя, ёсць больш ліберальныя. Ёсць розныя. Многім проста падабаецца размаўляць у сетцы. Мова канешне мае значэнне. Тым ня меньш палякі любяць Польшчу і любяць гісторыю Польшчы. Як і беларусы калі б яны жылі ў вольнай Беларусі. Сярод маіх знаёмых палякаў шмат тых хто любіць рамантызм часоў Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Палякаў - хлопцаў захапляе рамантызм часоў Крылатых гусар. Як тыя ж мужчыны заходней Еўропы якія часта думаюць пра Рымскую імперыю. Так і палякі разам з беларусамі часта думаюць пра Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Як ёсць, так ёсць.
  • тест
    28.10.2023
    [Рэд. выдалена]
  • тест
    28.10.2023
    [Рэд. выдалена]

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць