Прапагандыст і гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін падтрымаў правядзенне ў Мінску тэматычнай фотавыставы «Жанчыны Герояў Браншчыны». Адкрыццё адбудзецца сёння ў галерэі «Мабільная» на трэцім паверсе бібліятэкі, заўважыў reform.by.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/kolotovkina03-fo8zy.jpg.webp)
Фотавыстава зʼяўляецца часткай расійскага прапагандысцкага праекта жонкі камандзіра 2-й агульнавайсковай арміі РФ Кацярыны Калатоўкінай.
Грошы на мерапрыемства жанчына атрымала з Фонду прэзідэнцкіх грантаў РФ праз дабрачынны фонд «Радасць». Агульная сума гранта — 3,1 млн расійскіх рублёў. Яшчэ 1,7 млн рублёў вылучае партнёрская арганізацыя. Сумарна гэта каля 50 тысяч даляраў.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/kolotovkina02-1195x1024-ijih7.jpg.webp)
У апісанні праекта гаворыцца, што на гэтыя грошы будуць арганізаваны 25 фотасесій для жонак мабілізаваных, 1 перасоўная фотавыстава з партрэтамі 48 жонак мабілізаваных, 1 канцэрт з удзелам жонак вайскоўцаў і прысутнасцю не менш як 700 гледачоў, 2 майстар-класы па вырабе шаўронаў, якія наведаюць не менш за 20 жанчын, адбудзецца не менш за 30 сустрэч жонак вайскоўцаў з не менш як 900 старшакласнікамі Самарскай вобласці.
Непасрэдна ў Мінску выставу арганізуюць прарасійская арганізацыя «Русь маладая» сумесна з Камітэтам семʼяў воінаў Айчыны Бранска пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Каментары