Былога палітвязня Аляксея Сянькова, які выйшаў у красавіку на волю, затрымалі і зноў будуць судзіць
Аляксей — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/siankou230902-wex3h.jpg.webp)
5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Пазней яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за нядзельныя Маршы 16 і 23 жніўня 2020 года.
Ягоны малодшы брат — палітзняволены былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Юрый Сянькоў.
У красавіку Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Мужчыну затрымалі ў канцы ліпеня — прапагандысты сцвярджаюць, што Аляксей нібыта «паспрабаваў уцягнуць у вырашэнне пытання за хабар сваіх былых калег. Пры гэтым заведама супрацьпраўныя дзеянні ён здзяйсняў у інтарэсах грамадзяніна Украіны, які адбывае пакаранне», піша «Вясна».
Каментары