Грамадства11

Інфармацыя пра вагнераўцаў на беларуска-літоўскай мяжы можа быць укідам — «Беларускі Гаюн»

Учора ўвечары ў беларускія медыя, у тым ліку ў «Нашу Ніву», прыйшла інфармацыя і відэа ад людзей, якія нібыта «ехалі да бацькоў жонкі ў вёску і знялі групу з чатырох мужчын, якія нешта выгружалі». Але, хутчэй за ўсё, гэта ўкід.

На відэа паказаны чорны Volkswagen Touareg, на якім можна разгледзець нумары, падобныя да нумарных знакаў так званай «ЛНР», а каля машыны група мужчын у вайсковай форме выгружае нейкія скрыні, якія могуць быць кейсамі для квадракоптараў.

Выглядае гэта досыць праўдападобна, але ёсць шэраг фактаў, якія паказваюць на тое, што гэта чарговы фэйк, сцвярджае маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Заяўлялася, што відэа знята каля в. Галавенчыцы (Гродзенская вобл). На ім відаць, што неба яснае, амаль няма аблокаў. Аднак за 20 км адтуль знаходзяцца літоўскія Друскенікі (Друскінінкай), дзе на працягу ўсяго дня назіралася больш пахмурнае надвор'е.

Па-другое, карыстальнік, які рассылаў гэта відэа беларускім медыя, зарэгістраваўся ў тэлеграме ўсяго месяц таму і ўжо мяняў нікнэйм, але галоўнае, што многім медыя ад яго прыйшло ўсяго два паведамленні. І ў першым ён прапаноўваў апублікаваць відэа з украінскіх каналаў, дзе нібыта знятыя вагнераўцы ў в. Цэль.

Абодва відэа ад гэтага карыстальніка маюць шэраг супадзенняў, хоць знятыя, па яго словах, у зусім розных месцах. На двух відэа прысутнічае група з траіх мужчын і ёсць Volkswagen Touareg чорнага колеру.

Каментары1

  • Ананім
    11.08.2023
    На відэа прырода не той паласы, шырокаліственныя дрэвы, высокія і густыя. а дзе сосны?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць