Грамадства33

Магілёўскага барда Аляксандра Баля затрымалі і асудзілі па даносе памежніка

Стала вядома, што адміністрацыйная справа супраць магілёўскага барда Аляксандра Баля пачалася з таго, што ў аператыўна-дзяжурную службу Гарадоцкага РАУС паступіла паведамленне супрацоўніка памежнага паста ў гарадскім пасёлку Езярышча, які пры аглядзе тэлефона Баля знайшоў у ім падпіскі на каналы, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх. Пра гэта піша «Віцебская вясна».

Аляксандр Баль

Міліцыянты склалі пратакол на «правапарушальніка» за тое, што Аляксандр на сваім тэлефоне ў тэлеграме захоўваў інфармацыйную прадукцыю канала «Павел Латушка», раней па рашэнні суда прызнанага «экстрэмісцкім».

Суддзя суда Гарадоцкага раёна Алена Віхаценка пагадзілася з пазіцыяй работнікаў міліцыі і прыйшла да высновы, што мужчына ўчыніў правапарушэнне, г. зн. захоўваў і распаўсюджваў інфармацыю, якая ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На гэтай падставе суддзя пакарала арыштам «правапарушальніка» ў рамках ч. 2 арт. 19. 11 КаАП, а таксама канфіскавала ў даход дзяржавы ягоны тэлефон.

Суддзя суда Гарадоцкага раёна Алена Віхаценка пакарала Аляксандра Баля арыштам тэрмінам на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках. 

Чытайце таксама

Відэааператару Паўлу Падабеду далі чатыры гады калоніі

Палітвязня Уладзіміра Гундара ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

ГУБАЗіК затрымаў вядучага спецыяліста «Белгазпрамбанка»

Каментары3

  • mikola
    30.06.2023
    U *ih* dlinnyja ruki....Dobra pracuiuc ! Ni shavacca....
  • MacOS
    30.06.2023
    mikola, І ты добра працуеш - языком. Глядзі не перастарайся, свае ж “аформяць”
  • mikola
    30.06.2023
    MacOS, / moguc aformic.....tamu u Krainu i ni paedu....use admauljaiuc,tolki zonka-polka....namauljae-ehai-ehai....

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць