Улады Эстоніі плануюць прыпыніць удзел грамадзян Расіі і Беларусі ў мясцовых выбарах
Улады Эстоніі маюць намер часова пазбавіць грамадзян Расіі і Беларусі, якія жывуць у краіне, права ўдзелу ў муніцыпальных выбарах на час вайны Расіі ва Украіне. Пра гэта паведаміла прэм'ерка краіны Кая Калас.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/194882006_1603924289802053_540093471471768172_n-o39g5.jpg.webp)
Фота: facebook.com/53keskkool
«Мы не збіраемся адбіраць права голасу ў расійскіх і беларускіх грамадзян. Мы гаворым пра яго прыпыненне на час вайны», — сказала Калас, выступаючы на адным з мясцовых тэлеканалаў.
Эстонскі ўрад разам з экспертамі ў галіне дзяржаўнага права вывучыць законнасць пазбаўлення грамадзян Расіі і Беларусі права голасу на мясцовых выбарах без неабходнасці змены Кастытуцыі краіны.
Каментары