Святлана Ціханоўская сёння выступіла на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) у Бруселі. Падчас яе выступлення адзін з дэлегатаў у зале ўзняў бел-чырвона-белы сцяг.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-22_17-00-01-icj4o.jpg.webp)
Ціханоўская падчас свайго выступлення заклікала далучыцца да беларусаў у пабудове новай Беларусі, новай Еўропы, у адбудове Украіны. А таксама падтрымаць наш народ у імкненні да свабоды.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-22_17-19-36-p6jpl.jpg.webp)
«Дэмакратычная Беларусь — гэта самая жорсткая санкцыя супраць Пуціна… Таму вельмі важна размяжоўваць беларускі народ і рэжым. Беларусы — на баку Украіны. Яны хочуць свабоды, дэмакратыі і незалежнасці. Гэта рэжым стаў саўдзельнікам Пуціна і павінен быць прыцягнуты да адказнасці. Таксама важна паказаць беларусам пазітыўную альтэрнатыву, тое, за што трэба змагацца. Беларусы павінны адчуваць і бачыць еўрапейскую перспектыву», — адзначыла Святлана Ціханоўская.
Каментары