Сёння ў Палацы незалежнасці праходзіў Навагодні баль для моладзі. Ён традыцыйна збірае чыноўнікаў і выбраных студэнтаў. Прысутнічае і Аляксандр Лукашэнка. Каго паставілі яму ў пару на танцы?
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_12/out31-6vl32.jpeg.webp)
Па традыцыі тыя дзяўчаты, з якімі танцаваў Лукашэнка, атрымліваюць добрыя кар'ерныя магчымасці і суправаджаюць яго час ад часу і далей. Адной з самых славутых фіналістак і бальных партнёрак Лукашэнкі стала Марыя Васілевіч, якую неўзабаве абралі дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.
Сёлета з Лукашэнкам танцавала 19-гадовая Настасся Казырыцкая.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_12/photo_2022-12-281834351-pyvs0.jpeg.webp)
Дзяўчына нарадзілася і вырасла ў Мінску. Бацька дзяўчыны — былы міліцыянт, які звольніўся ў 2003 годзе, праз 3 месяцы пасля нараджэння дачкі.
Яна скончыла каледж лёгкай прамысловасці ў 2021 годзе, а пасля паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Паралельна заключыла кантракт з Нацыянальнай школай прыгажосці і займаецца мадэлінгам не менш за пяць гадоў. Летась удзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_12/mg6d-iwdgj.jpg.webp)
Па звестках дзяржаўных медыя, дзяўчына мае рост у 177 сантыметраў. Працавала (ці працуе цяпер) ва ўпраўленні адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска. Сярод яе хобі — танцы і валейбол. Таксама яна ўмее іграць на фартэпіяна і гітары. Мае пасведчанне кіроўцы.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_12/out4-g2b29.jpeg.webp)
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары