Пра смерць сузаснавальніка гурта «Веласіпедыстаў» Дзяніса Кукоўскага паведаміў у Фэйсбуку вядомы музыкант Аляксандр Памідораў.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_05/283671449_5080425542035137_7285229165142951501_n-ibqam.jpg.webp)
Фота: Фэйсбук
Гурт «Веласіпедыстаў» — сайд-праект лідара Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча, якога не стала ў 2018 годзе. Нядаўна адзначалася ягонае 50-годдзе. А праз 2 гады пасля Кулінковіча памёр і другі вакаліст гурта, Юрый Навумаў.
Аляксандр Памідораў у сувязі з гэтым адзначае: «Нешта сям'я Neuro Dubel нясе невяртальныя страты…»
Апошнім часам Дзяніс Кукоўскі цяжка хварэў, у яго было анкалагічнае захворванне.
Развітанне з Дзянісам пройдзе заўтра, 25 мая 2022 года, у 12:30 на Паўночных могілках у крэматорыі.
Каментары