Грамадства

Сёння спаўняецца 23 гады, як знік Юрый Захаранка

Былы міністр унутраных спраў Беларусі генерал Юрый Захаранка бясследна знік 7 мая 1999 года. На той момант яму было 47 гадоў.

Чым вядомы Захаранка?

Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі на выбарах першага прэзідэнта Беларусі. У ліпені 1994 года, адразу пасля выбрання Лукашэнкі, Захаранку прызначылі міністрам ўнутраных спраў. У кастрычніку 1995-га Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку. А ў красавіку 1996 года былога міністра ўказам Лукашэнкі панізілі ў званні да палкоўніка міліцыі і звольнілі з МУС нібыта за грубыя фінансавыя парушэнні і хібы ў працы.

Хутка пасля гэтага Юрый Захаранка перайшоў на бок апазіцыі. У лютым 1998 года ён узначаліў камітэт па бяспецы ў складзе ценявога ўрада. Вясной 1999-га былы паплечнік Лукашэнкі браў актыўны ўдзел у арганізаванай апазіцыяй кампаніі па выбарах прэзідэнта, уваходзіў у каманду былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, ездзіў па краіне, арганізоўваў групы па зборы подпісаў.

Што вядома пра знікненне Захаранкі?

Вечарам 7 мая 1999 года Захаранка знік па дарозе дадому. Справу па факце яго забойства была распачаталі 7 верасня 1999 года на падставе артыкула«Наўмыснае забойства». Следства прыпынілі ў 2013 годзе.

Версія Юрыя Гараўскага

16 снежня 2019 году Deutsche Welle апублікавала інтэрв'ю, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону смерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваннем Дзмітрыя Паўлічэнкі.

Паводле Гараўскага, 7 мая 1999 года байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання Унутраных войскаў МУС Беларусі выкралі Захаранку. На вусны загад Дзмітрыя Паўлічэнкі перад выкраданнем за Захаранкам прыблізна паўтра тыдні сачыла група з васьмі чалавек. Яны ведалі дзе Захаранка паставіць сваю машыну і колькі метраў яму ісці ад стаянкі да хаты. Чатыры байцы атраду спынілі па дарозе дадому Захаранку, які быў адзін, без аховы, прадставіўшыся супрацоўнікамі міліцыі. Захаранка не супраціўляўся, толькі сказаў выкрадальнікам у машыне, каб зрабіла так, каб не было балюча. У машыне Захаранку нібыта надзелі на галаву «балдахін», які закрываў вочы.

Захаранку прывезлі на вучэбную базу ўнутраных войскаў у раёне Валоўшчыны пад Мінскам. Яго забілі са спецыяльнага пісталета з глушыльнікам, які выкарыстоўваецца для выканання смяротных прысудаў у Беларусі. У інтэрв’ю Гараўскі сцвярджае, што страляў асабіста Паўлічэнка, ён нібыта зрабіў два стрэлы ў раён сэрца. Пасля забойства цела павезлі ў Мінск, на МКАДзе машына завярнула ў бок Паўночных могілак. Камандзір атраду Дзмітрый Паўлічэнка завёз цела ў крэматорый. Што адбылося з целам далей, Гараўскі не ведае.

Рэакцыя Лукашэнкі

Пасля прызнання Гараўскага, Лукашэнка 24 снежня 2019 году заявіў, што ніхто акрамя яго не мог даць каманду аб выкраданні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцці не аддаваў такую каманду» і не дасць цяпер.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць