Грамадства

Памёр паэт і літаратуразнаўца Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі)

На 92-м годзе жыцця памёр беларускі паэт і літаратуразнаўца Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі), паведамляе «Радыё Рацыя». Ён быў адным з найбольш вядомых беларускіх дзеячаў у Польшчы, спрыяў захаванню там беларускасці цягам дзясяткаў гадоў.

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары, што ў гміне Міхалова.

Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт у 1955 годзе. 3 1956 года — выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Якуба Коласа 1906—1930 гадоў»; загадчык кафедры беларускай філалогіі гэтага ўніверсітэта з 1975 года. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» пры Галоўным праўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

У 1975—2004 гадах Баршчэўскі ўзначальваў аддзяленне беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Супрацоўнічаў з Люблінскім каталіцкім універсітэтам і Універсітэтам Марыі Складоўскай-Кюры. У 1993 годзе атрымаў званне ганаровага доктара БДУ ў Мінску. З 1993 года быў старшынёй Цэнтральнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы.

Друкаваўся з 1956 года, аўтар многіх паэтычных зборнікаў. Таксама апублікаваў шмат артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры (у штотыднёвіку «Ніва» і «Беларускім календары»), аўтар цыкла артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (1965—1988), універсітэцкіх падручнікаў, шматлікіх іншых навуковых прац.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць