Тэатр

«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?

Як стала вядома «Нашай Ніве», з Коласаўскага тэатра ў Віцебску будзе звольнены не толькі дырэктар Аляксандр Старых, але і некаторыя акцёры.

У прыватнасці, кантракт не працягваюць як мінімум з трыма акцёрамі: Анжалікай Баркоўскай, Юліяй Крашэўскай і Арцёмам Гераком.

«Ніхто нічога не ведае, нікому нічога не сказалі, чаму так. Нам проста не плануюць падаўжаць кантракт. Рашэнне прыйшло звонку, бо кіраўніцтва тэатра таксама нічога патлумачыць не можа. Вось, уласна кажучы, і ўся інфармацыя, якой мы валодаем», — распавёў «Нашай Ніве» адзін з акцёраў.

Пачалося ўсё пасля таго, як у тэатры імя Якуба Коласа прайшоў прэм'ерны паказ спектакля «Ціль» па п'есе драматурга Грыгорыя Горына. На прэм'еры прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч і прадстаўніца Міністэрства Ірына Дрыга. Таксама было кіраўніцтва Віцебскай вобласці. Чыноўнікі паспелі ўручыць акцёрам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатра, але пасля спектакль нечакана знік з рэпертуару і афіш.

Лічыцца, што нагодай таму паслужыла фраза «Жыве Фландрыя!», якая прагучала са сцэны. Прычым гэта даслоўны пераклад арыгінальнай фразы з твора «Да здравствует Фландрия!». Акцёры, якіх звальняюць, былі занятыя ў пастаноўцы. Арцём Герак увогуле выконваў галоўную ролю.

Фота з прэм'еры. Фэйсбук Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай

Але акцёры выказваюць здагадку, што трыгер на спектаклі стаў толькі дадатковай прычынай.

«Нас маглі звольніць, таму што ў 2020-м мы выступілі супраць гвалту, праявілі грамадзянскую пазіцыю. Іншых прычын я не бачу, каб звальняць менавіта вядучых акцёраў тэатра. Але гэта толькі здагадкі. Мы ўсе ў разгубленасці», — каментуюць коласаўцы.

Дырэктар тэатра Аляксандр Старых адмовіўся ад каментароў.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць