Грамадства

Вольга Карач аб'явіла аб стварэнні «шырокай кааліцыі», але потым перадумала

На сайце ініцыятывы «Наш дом», а таксама ў сацыяльных сетках арганізацыі 19 мая з’явілася паведамленне аб стварэнні «шырокай грамадзянскай кааліцыі». Праўда, потым чамусьці знікла.

За «Нашым домам» стаіць Вольга Карач, адна з блогераў, якая жыве ў Вільні. «Кааліцыя ствараецца па прынцыпе роўнасці, а ў «баявой» абстаноўцы будуць бачныя больш актыўныя члены каманды, якія і стануць лідарамі, увойдуць у склад часовага ўрада. Пасля канчатковай дамоўленасці аб палітычным суб'екце плануецца запуск рэкламы сілавога блока, які людзі змогуць падтрымаць фінансава», — адзначыла Вольга Карач.

Хто ж увойдзе ў гэтую кааліцыю? Называюцца наступныя арганізацыі — «Буслы ляцяць», Дружыны народнай самаабароны (ДНС), а таксама Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі (АГСБ). Гэта ўсё дастаткова малалікія суполкі ў тэлеграме. Яны пазіцыянуюць сябе ў якасці радыкалаў і не згодныя з той палітыкай, што праводзіць Ціханоўская.

Той жа ДНС і «Буслы ляцяць» на сваіх старонках у сацыяльных сетках актыўна піярыў арыштаваны па справе змовы супраць Лукашэнкі Юрась Зянковіч. Усе гэтыя суполкі пазіцыянуюць сябе ў якасці «сілавікоў», але вельмі цяжка меркаваць, ці ёсць там сапраўды сілавікі, дзейныя ці хаця б былыя.

«Невялікія рознагалоссі ёсць, але ўсім зразумела адно і ў чым усе сыходзяцца — трэба як мага хутчэй выпусціць усіх зняволеных па палітычных матывах, максімальна хутка правесці новыя выбары. Увосень дадасца яшчэ адно важнае і складанае пытанне — ацяпляльны сезон, таму трэба паспець завяршыць справы да гэтага перыяду», — пракаментавала Карач.

Таксама кіраўніца «Нашага дома» кажа, што будзе рада далучэнню да кааліцыі Святланы Ціханоўскай. Чамусьці праз пару гадзін гэтае паведамленне паўсюль пазнікала.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых13

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць