Меркаванні11

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»

«Так напісала мне адна падпісчыца. Яна пражыла доўгае жыццё, памятае пахаванне Сталіна, і для яе гэта асабісты свядомы выбар. І не таму, што Аляксандр Хіжняк уяўляе з сябе нейкую яскравую постаць, здольную змяніць траекторыю развіцця Беларусі. Не, на гэта ніяк не падобна», — піша на сайце Белсата Аляксандр Кныровіч.

Фота: Tochka.by

«Выбар менавіта гэтага кандыдата вызначаны як «найлепшы з найгоршых», ды «ўсё ж такі дырэктар цэлага УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» не можа быць зусім ужо дурнем…»

Сапраўды, астатнія відавочна найгоршыя. Калі спіч Хіжняка на беларускім ТБ выклікае проста дрымотнасць, то прамовы Сыранкова ды асабліва Гайдукевіча выклікаюць пытанне ў гэтай жа паненкі: «Як мы да гэтага, да вось гэтых дайшлі, дажыліся?». Пры гэтым варыянт, прапанаваны дэмакратычнымі сіламі — «Супраць усіх» (альбо асобнымі прадстаўнікамі тых жа дэмакратычных сілаў — байкот) — паненка для сябе не разглядае. Менавіта паводле прычыны несупадзення з яе асабістымі ўяўленнямі пра тое, як павінен паводзіць сябе актыўны грамадзянін. Дык вось такое яе меркаванне.

Так, магчымасць пасля 2020-га галасаваць за Лукашэнку яна для сябе неяк не разглядае (хоць, дзеля справядлівасці, і да таго не разглядала).

Ці ўплывае гэта хоць на нешта за межамі яе ж унутранага свету? Не. Яе выбар ніяк не ўплывае на вынік. Як і выбар усіх астатніх грамадзян, якія вырашылі наведаць альбо не наведаць выбарчыя ўчасткі 26 студзеня.

Ад самай раніцы 27 студзеня ЦВК абвесціць… Але калі ён будзе паслядоўным, то ад яўкі на папярэдніх выбарах трэба будзе адмінусаваць тысяч так 500 тых, хто з'ехаў (з 580 000 тых, хто нібыта афіцыйна прагаласаваў за Ціханоўскую). Такім чынам, яўка павінна была б скласці адсоткаў гэтак 76, а галасоў за аднаго таварыша, які ўжо 31-ы год зусім «не трымаецца за ўладу» — 87%.

Аднак, мяркую, яўка ніжэйшая за 80% будзе прызнана неадпаведнай узроўню народнай падтрымкі. Таму: яўка — 80%, галасоў «за» — 87%, а можа, і ўсе 90% — проста для таго, каб не напісаць другому месцу, нашаму «дзіраваму Алегу» 5%, каб ведаў сваё месца ды не зазнаваўся.

Ці можа грамадзянін Беларусі неяк паўплываць на гэтую матэматыку? Відавочна, што не.

Яна напісана даўно, яшчэ вясной 2021 года, калі былі разгромлены як рэшткі партый, так і незалежныя медыя і ўся супольнасць НДА Рэспублікі Беларусь. Менавіта з таго моманту стала магчымым цалкам упэўнена прадказаць вынік любых чарговых выбараў.

Ці ўплывае хоць на нешта няяўка на ўчасткі альбо галасаванне «супраць усіх»? Па-за межамі ўнутранага свету чалавека, яго размовы з самім сабой — таксама не. Паколькі, калі верыць сацапытанням, у краіне ўсё яшчэ пражываюць каля 30% прыхільнікаў дзеючай улады, то байкот візуальна заўважна не будзе, і ўжо тым больш яго не пакажуць па тэлевізары.

Так і галасаванне «супраць усіх» ва ўмовах, калі ніхто і не збіраецца сур'ёзна лічыць галасы (навошта б гэта магло быць патрэбным?), таксама не грае ніякай ролі. Таму ў адказнага грамадзяніна, які ўсведамляе сваю адказнасць за лёсы Радзімы, ёсць адразу тры роўныя паміж сабой варыянты, як выказаць сваё стаўленне да выбараў:

  • не хадзіць, заняцца ў гэты дзень чымсьці больш карысным, напрыклад, пайсці зляпіць снегавіка з дзіцём (калі раптам выпадзе снег);
  • схадзіць і намаляваць «сонейка» альбо любы іншы прыдатны і дазволены знак у графе «супраць усіх», паведаміўшы дзяржаве, што ў гэтым спісе няма вартых кандыдатаў;
  • схадзіць і прагаласаваць за любога са спойлераў, таму што «ну, хоць бы дырэктар», або «прыкольна будзе жыць на вуліцы Сталіна», або аддаць належнае крэатыву ад Алега, яго намаганням па калупанні нейкай дзіркі ў сцяне, не звяртаючы ўвагі на фігу, якую ён суне ў твар выбаршчыкам са свайго перадвыбарчага плаката.

Ці ёсць сярод іх варыянт галасавання за старога, кульгавага, сіпатага таварыша, які ўцягнуў Беларусь у вайну, які зладзіў рэпрэсіі і настойліва выкідае народныя грошы на ўласныя фантазіі? Мне падаецца, што няма, але і такі выбар таксама рашуча ні на што не ўплывае…

Адзінае, на што можа паўплываць абраны грамадзянамі варыянт дзеянняў, з чым ён хоць неяк суадносіцца, дык гэта з адчуваннем унутранай гармоніі з самім сабой: «Я асабіста зрабіў тое, што лічыў максімальна адэкватным сітуацыі, а легальныя магчымасці для калектыўнага дзеяння адсутнічаюць». І гэтым задаволіцца.

Зыходзячы з выкладзенага, байкот, Хіжняк альбо «сонейка» — не мае прынцыповага значэння. Беражыце сябе.

Каментары1

  • 1
    22.01.2025
    Поржняк

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць