Грамадства7474

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»

Вядучы Сяргей Падсасонны ў праграме «Тыдзень» заявіў пра тое, што пакідае «Белсат», на якім ён працаваў 17 гадоў: «Зрабіць выгляд, што нічога не адбылося і змаўчаць, я не магу». 

Сяргей Падсасонны. Фота: siarhei.padsasonny / Facebook

«Зрабіць выгляд, што нічога не адбылося, і змаўчаць я не магу», — так Сяргей Падсасонны развітаўся з гледачамі ў жывым эфіры праграмы «Тыдзень». 

Акрамя таго, ён апублікаваў пост у фэйсбуку. Там ён піша, што прыйшоў на канал у сакавіку 2007 года.

«Сёння гэта скончылася. Былі тысячы інтэрв’ю, сотні рэпартажаў, спецвыданні, Украіна, Ірак, Палестына, ЗША, Канада… Гэта тут я выпусціў 8 гадзінаў жывога эфіру з Вільні, калі мы хавалі Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў; рабіў спецэфіры з Ватыкану і Віфлеему на Раство; правёў тысячы гадзінаў жывых эфіраў пра пратэсты, вайну, гарачыя падзеі», — напісаў ён. 

Падсасонны дадаў, што аўтарская праграма «Тыдзень», якую ён прыдумаў з Ігарам Кулеем была іх «тэрыторыяй свабоды».

«Ніколі і ніхто за амаль чатыры гады не дыктаваў, як мае выглядаць эфір», — напісаў ён. 

«Менавіта ў праграме «Тыдзень» 17 лістапада 2024 г. адбылося інтэрв’ю з Алінай Коўшык, якая стала кіраўніцай беларускай рэдакцыі «Белсат». І за гэтае інтэрв’ю, між іншага, быў зняты з пасады кіраўніка ньюсрума Ігар Кулей. Другая прычына: на пачатку праграмы «Аб’ектыў» 19 лістапада 2024 г. я развітаўся з Аляксеем Дзікавіцкім, які ствараў «Белсат» і аддаў яму 18 гадоў жыцця. Кажуць, інтэрв’ю «парушыла журналісцкія стандарты», а прывітанне «зламала фармат», а нават — я быў абвінавачаны ў «хлусні» ў эфіры. Адразу скажу, што аніякага прапісанага фармату праграмы не існавала. Таму нельга зламаць нешта, чаго няма. Як няма і ані слова хлусні ў маім развітанні, якое было звычайным чалавечым жэстам падзякі за працу», — патлумачыў ён. 

Ён дадаў, што яго стандарты не супадаюць з напісаннем «службовых нататак кіраўніцтву, даносамі і падхалімствам, маўчаннем і страхам».

«Пасля публічных і непублічных прыніжэнняў у бок Ігара Кулея і мяне асабіста не магу больш заставацца на канале, які ў такім выглядзе ўжо не лічу маім. Гэта больш не зона свабоды і шчырасці, праўды, якую мы стварылі і якой трымаліся», — дадаў ён. 

15 лістапада 2024 года рэдакцыя «Белсата» даведалася пра прызначэнне новай кіраўніцы — Аліны Коўшык.

Выканаўца абавязкаў дырэктара канала Аляксей Дзікавіцкі меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак датэрмінова падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада. 

Пасля сыходу Дзікавіцкага і прызначэння на пасаду галоўнай рэдактаркі ў калектыве ўзнік канфлікт, праявай якога стала няпростае інтэрв'ю з Коўшык, якое ўзяў Сяргей Падсасонны. 

29 снежня Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і таксама пайшоў з канала. 

Каментары74

  • Казачны дабратвор
    05.01.2025
    Падсасонны запомніцца нам найперш як аўтар адыёзнай кніжкі пра рускага пісьменніка. Бывай, дзядька! На тваё месца, спадзяюся, прыйдуць годныя маладыя журналісты.
  • Ноўнэйм
    05.01.2025
    "Атмасфера шчырасці і праўды" па-падсасонаўску - гэта магчымасць хаміць і размаўляць у зняважальны тоне тым, з кім бярэш інтэрв'ю.
  • Алесь
    05.01.2025
    Падсасоны был моим любимым ведущим.
    Надеюсь белорусы смогут открыть свой канал.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць